03 снежня, чацвер

Вы тут

Дыскусійная пляцоўка ў Магілёве аб’яднае маладзёжных студэнцкіх лідараў


З 29 па 31 кастрычніка ў Магілёве на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта адбудзецца маладзёжны студэнцкі форум «За намі будучыня».


Дыскусійная пляцоўка, скіраваная на навучанне маладзёжных лідараў, збярэ актыў БРСМ устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі — больш за 60 чалавек.

Напачатку ў актавай зале БРУ пройдзе адкрыццё форуму з удзелам члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, першага сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрыя Варанюка, рэктара Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіла Лусцянкова, прарэктараў па выхаваўчай рабоце, прадстаўнікоў выканаўчай улады.

Потым для ўдзельнікаў форуму пройдуць майстар-класы: «Маладзёжнае лідарства: сучасны погляд» (першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк), «Выступленне на сцэне» (дырэктар Міжгалактычнай лігі КВЗ Віталь Кудасаў), «Крэатыўны PR або Як зрабіць з падзеі цукерку для СМІ» (галоўны рэдактар ​​парталу vmogileve.by Ксенія Трух), «Узаемадзеянне са СМІ або Як распавесці сацсвету свае навіны» (галоўны рэдактар ​​дырэкцыі «Радыё Магілёў» Ніна Міхнова).

Наступным днём з ранку пройдзе інтэрнэт-вучоба «БРСМ: будзь з намі!» (спецыяліст ЦК БРСМ Крысціна Кечка). Затым пачнецца работа па секцыях, дзе ўдзельнікі будуць задзейнічаны на майстар-класах: «Асобасны рост і самаразвіццё як шлях да поспеху» (дырэктар, сузаснавальнік ТАА «Бізнес горад» Юлія Кастэнка), «Стварэнне асабістага брэнда і вядзенне блога» (SMM-спецыяліст, магілёўскі блогер Наталля Рэндарэнка).

Потым будзе працягвацца праца па секцыях, дзе ўдзельнікі форуму змогуць абмяняцца вопытам работы пярвічных арганізацый сваіх вышэйшых навучальных устаноў. Затым удзельнікі будуць мадэляваць свае праекты, якія прэзентуюць на наступны дзень.

У трэці дзень форуму пройдзе прэзентацыя праектаў «Рэалізуй у жыццё свае ідэі», дзе ўдзельнікі будуць прэзентаваць праекты, якія мадэлявалі напярэдадні.

Пасля адбудзецца закрыццё моладзевага студэнцкага форуму «За намі будучыня».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

Стары замак нiколi не меў завершанага выгляду. Яго неаднаразова аднаўлялi i рэканструявалi, таму яго архiтэктура ўтрымлiвае ў сабе стылi некалькiх эпох.

Грамадства

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Пра асаблiвасцi абароны правоў дзяцей-правапарушальнiкаў (затрыманне, прымяненне мер стрымлiвання, следчыя дзеяннi) расказалi эксперты падчас аднаго з вэбiнараў, якiя сумесна з Рэспублiканскай калегiяй адвакатаў Дзiцячы фонд ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi арганiзаваў яшчэ летам. 

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.