03 снежня, чацвер

Вы тут

Сёння няма праблем з наяўнасцю СІА і медыкаментаў — Качанава абмеркавала з медыкамі працу ва ўмовах COVID-19


Медыкі абмеркавалі сёння работу медустаноў на фоне COVID-19. У традыцыйнай працоўнай нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства аховы здароўя і абласных упраўленняў аховы здароўя, вядучых медустаноў ў фармаце відэаканферэнцыі прыняла ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае БелТА.


Наталля Качанава звярнула ўвагу на работу медустаноў рознага ўзроўню — пачынаючы ад фельдшарска-акушэрскіх пунктаў і заканчваючы рэспубліканскімі цэнтрамі.

«Трэба прымаць усе меры для таго, каб аказваць кваліфікаваную дапамогу людзям. Мяркуючы па вашых справаздачах, у кожным рэгіёне ў нас дастаткова вольных месцаў у бальніцах. Там, дзе не патрабуецца стацыянарнае лячэнне, пацыенты павінны атрымліваць граматную медыцынскую дапамогу амбулаторна», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Паводле яе слоў, у медустановах на сёння няма праблем з наяўнасцю сродкаў індывідуальнай абароны, медыкаментаў. «Калі будуць узнікаць нейкія пытанні, мы з вамі на сувязі, — сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да кіраўнікоў устаноў аховы здароўя. — Буду ўключацца штотыдзень, каб чуць сітуацыю з першых вуснаў, хоць валодаю інфармацыяй штодня».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыi Старога замка

Стары замак нiколi не меў завершанага выгляду. Яго неаднаразова аднаўлялi i рэканструявалi, таму яго архiтэктура ўтрымлiвае ў сабе стылi некалькiх эпох.

Грамадства

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Непаўналетнiя ў крымiнальным працэсе: практычныя нюансы

Пра асаблiвасцi абароны правоў дзяцей-правапарушальнiкаў (затрыманне, прымяненне мер стрымлiвання, следчыя дзеяннi) расказалi эксперты падчас аднаго з вэбiнараў, якiя сумесна з Рэспублiканскай калегiяй адвакатаў Дзiцячы фонд ААН (ЮНIСЕФ) у Беларусi арганiзаваў яшчэ летам. 

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.