Вы тут

Галоўчанка: Мы вельмі сур’ёзна сочым за тым, каб «Белшына» мела выразныя і зразумелыя прагнозы сваёй работы на бліжэйшы год


Адбыўся рабочы візіт прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.


Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка наведаў завод буйнагабарытных шын (ЗБГШ), які вырабляе шыны для грузавых аўтамашын, будаўніча-дарожнай, пад’ёмна-транспартнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама трактароў і прычэпаў. І азнаёміўся з вытворчасцю завода звышбуйнагабарытных шын (ЗЗБГШ), які спецыялізуецца на вытворчасці покрывак для аўтасамаскідаў падвышанай грузападымальнасці. Зараз на гэтых заводах рэалізуюцца некалькі інвестыцыйных праектаў. Адзін з перспектыўных напрамкаў — стварэнне цэльнаметалакордных шын радыяльнай канструкцыі з пасадачным дыяметрам да 63 цаляў.У свеце існуе толькі тры вытворцы, якія на гэтым спецыялізуюцца, і «Белшына» у спісе чацвёртая. На тэрыторыі СНД аналагаў такой вытворчасці няма.

Падчас нарады прэм’ер-міністра з кіраўніцтвам таварыства «Белшына» быў разгледжаны ўвесь комплекс пытанняў развіцця прадпрыемства, яго далейшай трансфармацыі, аздараўлення, у тым ліку фінансавага.

«Праекты, якія рэалізаваныя на „Белшыне“, былі дастаткова фінансаваёмістыя, — адзначыў прэм’ер-міністр. — На жаль, не вельмі добра склалася рыначная сітуацыя, якая б дазволіла хутка вярнуць сродкі. Мы разгледзелі за кошт чаго магчыма было б гэта зрабіць хутчэй. Разлічваем, што той кантракт, які рэалізуецца па пастаўках кар’ерных самазвалаў, дасць штуршок і дазволіць рухацца далей больш упэўнена. Пэўныя пралікі на этапе планавання гэтага праекта былі, але яны не катастрафічныя і зараз выпраўляюцца».

Кіраўнік урада таксама адзначыў, што перад бабруйскім вытворцам шын стаяць пэўныя выклікі, якія звязаны з неабходнасцю стратэгічнай трансфармацыі галіны. Трэба паляпшаць аперацыйны прыбытак, па-новаму выбудоўваць палітыку продажаў.

«Гэта тая канкрэтная работа, якая, магчыма, нябачная, але вельмі важная і знаходзіцца на кантролі ва ўрадзе, — падкрэсліў Галоўчанка. — Мы не ўмешваемся ў гаспадарчую дзейнасць прадпрыемства, але маніторым і глядзім за тым, каб якасна планавалася работа. Ніякай надзвычайшчыны тут няма. „Белшына“ знакавае для рэспубліцы прадпрыемства, адзін з найбуйнейшых вытворцаў шын не толькі ў СНД, а па шэрагу тыпапамераў шын і ў свеце. Таму да гэтага прадпрыемства асаблівая ўвага. І мы вельмі сур’ёзна сочым за тым, каб прадпрыемства мела выразныя і зразумелыя прагнозы сваёй работы на бліжэйшы год. Гэта адзін са слупоў, на якіх стаіць эканоміка дзяржавы».

За апошнія тры гады на «Белшыне» на серыйную вытворчасць было пастаўлена каля 70 новых тыпапамераў шын. Асноўнымі рынкамі іх збыту з’яўляецца Расія і Украіна, усяго экспартныя пастаўкі ажыццяўляюцца болей чым у 60 краін свету.

На думку генеральнага дырэктара ААТ «Белшына» Андрэя Бунакова, прадпрыемства здольная генерыраваць прыбытак. «Зразумела, што складана разлічвацца пры такой пазыкавай нагрузцы, але работа збалансаваная. Мы можам своечасова разлічвацца з даўгамі, загрузіць вытворчасць на больш высокім узроўні і пры гэтым знізіць запасы нават на гэтым фоне. Вядома нас стрымлівае пэўная сітуацыя, якая склалася на знешніх рынках. Але тым не менш за апошнія 3–4 месяцы мы ў 1,5 разы выраслі ў аб’ёмах рэалізацыі», — адзначыў ён.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Аляксандра АНТАШКЕВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».