Вы тут

Страшэнна смачныя стравы да Хэлаўіну


Іх весела гатаваць і весела есці.


Піца з павучкамі

На любой піцы могуць «пасяліцца» мілыя і апетытныя павучкі. З такім дызайнам справяцца нават маленькія дзеці. А інгрэдыенты самой піцы падбірайце на свой смак.

Спатрэбіцца: 400 г цеста для піцы, 200 г сыру, 200 г каўбасы або вяндліны, 150 г свежых шампіньёнаў, 50 г маслін, 50 г алівак, 50 мл кетчупу, 1 салодкі чырвоны перац.

Раскачайце цеста для піцы, пакладзіце нарэзаную каўбасу ці вяндліну, тонка нарэзаныя шампіньёны і пасыпце дзёртым сырам. Зрабіце павучкоў з маслін, алівак, каўбасы і салодкага перцу.


Маленькія муміі

Спатрэбіцца: на 8 сасісак — 250 г слоенага цеста, 2 ст. л. сыру «Рыкота», 1 яйка, 16 гарошын чорнага перцу (для вачэй).

Раскачайце цеста і нарэжце палоскамі шырынёй 1,5—2 см. Здыміце абалонку з сасісак. Загарніце сасіску ў цеста па спіралі, пакідаючы прамежак у тым месцы, дзе будуць вочы. Натрыце бляху алеем і пакладзіце на яе маленькія муміі. Прамажце кожную мумію ўзбітым яечным жаўтком. Выпякайце да гатоўнасці. Калі муміі астынуць, зрабіце вочы: бялкі вачэй — з тварожнага сыру, а зрэнкі — з гарошын чорнага перцу.


Тосты-муміі

Спатрэбіцца: хлеб для тостаў, 100 г сыру цвёрдых гатункаў, 2-3 буйныя масліны, кетчуп.

Хлеб для тостаў абсмажце на сухой патэльні або ў тостары. Сыр нарэжце тонкімі палоскамі, а масліны — кружочкамі. Намажце хлеб кетчупам, а зверху пакладзіце кавалачкі сыру. Зрабіце «вочы» з маслін.


Нашэсце павучкоў

Бліскучыя чорныя кавалачкі маслін вельмі эфектна глядзяцца на фоне фаршыраваных яек.

Спатрэбіцца: яйкі курыныя, маянэз, часнок, аліўкі, папрыка молатая.

Адварыце яйкі ўкрутую, аблупіце, разрэжце на палавінкі і выкладзіце на плоскае блюда. Дастаньце жаўток, здрабніце яго, дадайце маянэзу і часнаку на смак. Усё змяшайце і нафаршыруйце палавінкі бялкоў. Зверху пакладзіце павучкоў з маслін і злёгку пасыпце молатай папрыкай.


Вочы ведзьмы

Падаючы страву на стол, не забудзьцеся аб таямнічым і кашмарным дызайне. Зрабіце замест сурвэткі «павуцінку», якая будзе выдатна глядзецца на чорным фоне стала.

Спатрэбіцца: перапяліныя яйкі, аліўкі, вяндліна, салодкі чырвоны перац.

Адварыце яйкі ўкрутую, аблупіце і зрабіце паглыбленне ў сярэдзіне. Унутр алівак устаўце палоскі чырвонага салодкага перцу. Разрэжце аліўкі на палавінкі і пакладзіце іх у паглыбленні. Нарэжце тонкімі лустачкамі вяндліну і абгарніце атрыманыя «вочы». Замест яек можна выкарыстоўваць сыр мацарэлу ў шарыках.


Бананавыя прывіды і яблычныя сківіцы

Стравы з садавінай можна таксама аформіць «жудасна».

Спатрэбіцца: яблыкі, бананы, цёмны шакалад, арахісавая паста або вараная згушчонка, маршмэлаў.

Бананы ачысціце і разрэжце напалам. Растапіце цёмны шакалад і пры дапамозе зубачысткі намалюйце бананавым прывідам вочы і рот.

Цяпер робім сківіцы з яблыкаў. Нарэжце яблыкі на долькі і апырскайце іх лімонным сокам, каб яны не пачалі цямнець. Намажце арэхавую пасту або вараную згушчонку і злучыце лустачкі, уставіўшы маршмэлаў.

Каб ператварыць ачышчаныя мандарыны ў зубчыкі, выкарыстоўвайце кавалачкі чаранковага сельдэрэю.

Прыгатаванне «страшнай» вячэры можна ператварыць у вясёлую гульню, у якой з задавальненнем будзе ўдзельнічаць уся сям'я.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».