Вы тут

Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыцца


«Дзіцячыя» выплаты таксама падрастуць.

З 1 лістапада ў Беларусі будзе павялічаны бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык вырасце з Br256,1 да Br258,11 і будзе дзейнічаць да канца студзеня 2021 года, паведамляе БелТА. Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2020 года № 95.


БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены на 0,8 % вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічае з 1 жніўня да 31 кастрычніка, адзначаюць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах наступныя:

  • працаздольнае насельніцтва — Br285,68;
  • пенсіянеры — Br195,15;
  • студэнты — Br248,06;
  • дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br165,18;
  • дзеці ад 3 да 6 гадоў — Br228,85;
  • дзеці ад 6 да 18 гадоў — Br278,16.

Уключаныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ў залежнасці ад памеру БПМ, таксама зменяцца прапарцыянальна росту бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэта памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дапамогі па доглядзе за інвалідам І групы альбо за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, надбаўкі і павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў. Гэтыя выплаты павялічваюцца суразмерна росту БПМ на 0,8 %.

У прыватнасці, з 1 лістапада павялічыцца памер дзіцячых дапамог.

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складзе Br 2581,1 (10 БПМ). Пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — Вr 3613,54 (14 БПМ).

Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада будзе выплачвацца ў памеры Br 258,11.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем'яў, якія вызначаюцца заканадаўствам, складзе:

  • на дзіця-інваліда — Вr 180,68;
  • на іншых дзяцей у сям'і — Br 129,06.
Прэв’ю: sntch.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вольга Рацэвіч аб літаб’яднаннях і конкурсе «БрамаМар»

Вольга Рацэвіч аб літаб’яднаннях і конкурсе «БрамаМар»

«Эксперыменты дапамагаюць набыць літаратурную вопытнасць».

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.