Вы тут

У краіне ад грыпу на сёння прывіта 35,3 % насельніцтва


У краіне ад грыпу на сёння прывіта 35,3 % насельніцтва. Усяго сёлета плануецца прывіць не менш за 40 % усіх грамадзян і не менш за 75 % тых, кто знаходзіцца ў групе рызыкі. Аб гэтым расказала начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна КАРАБАН.


— Гэтага дастаткова для эфектыўнай прафілактыкі захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у тым ліку на грып. Перыяд вакцынацыі звычайна доўжыцца з 1 верасня да 1 снежня, але мы імкнёмся да таго, каб прывіць насельніцтва раней, бо бачым да гэтага вялікую зацікаўленасць і неабходнасць. Вельмі высокі попыт з пачатку перыяду вакцынацыі быў на платныя вакцыны, якія хутка скончыліся, нягледзячы на тое, што іх закупілі ў большай колькасці ў параўнанні з мінулымі сезонамі.

Іна Карабан адзначыла, што па колькасці захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў цяперашні час мы знаходзімся на неэпідэмічным узроўні, хоць і адзначаецца невялікі рост.

— Асноўную долю захварэлых складаюць дзеці — 54 %. Што датычыцца тых, хто ўваходзіць у групу павышанай рызыкі — гэта дзеці ва ўзросце ад шасці месяцаў да трох гадоў, дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, тыя, хто стаіць на дыспансерным уліку, асобы ва ўзросце ад 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, медыцынскія работнікі і іншыя. Таксама вакцынацыя патрэбна работнікам такіх сфер дзейнасці, як адукацыя, гандаль, грамадскае харчаванне, транспарт, камунальная сфера і іншыя.

Загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вераніка ВЫСОЦКАЯ акцэнтавала ўвагу на тым, што ў краіне ад грыпу зараз вакцынавана больш за 85 % медыцынскіх работнікаў і больш за 80 % тых, хто працуе ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання: гэта дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты і іншыя.

— Цяпер вельмі актуальная і прафілактыка рэспіраторных захворванняў, у тым ліку каранавіруса. Важна памятаць і выконваць пэўныя меры: па-першае, трымаць сацыяльную дыстанцыю не менш за метр-паўтара, а таксама прытрымлівацца прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання — абмежаваць колькасць сацыяльных кантактаў па-за межамі дома на 75 % і на рабоце мінімум на 25 %. Таксама важна насіць і, калі трэба, мяняць маску, перыядычна мыць рукі з мылам. Усё гэта дазволіць значна скараціць колькасць выпадкаў заражэння рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку грыпам і каранавірусам.

Вераніка Высоцкая заўважыла, што захаванне гэтых мер прафілактыкі цяпер вельмі важнае, бо ёсць бессімптомныя захварэлыя і тыя, у каго захворванне на каранавірус і грып знаходзіцца ў інкубацыйным перыядзе. Яны лічаць сябе здаровымі, таму знаходзяцца ў грамадстве. Пажылым людзям і тым, хто мае якое-небудзь хранічнае захворванне, неабходна прытрымлівацца больш жорсткага варыянта сацыяльнага дыстанцыявання і абмежаваць кантакты настолькі, наколькі гэта магчыма.

У гэты перыяд асабліва важна надаваць увагу комлекснаму і рацыянальнаму харчаванню, аб гэтым расказала загадчыца аддзела грамадскага здароўя і сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анастасія КОСАВА.

— Рацыён павінен утрымліваць паўнавартасную колькасць бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, мікра- і макраэлементаў. Трэба аддаць перавагу збожжавым, гародніне і садавіне, якія з'яўляюцца крыніцай клятчаткі, таксама імбіру, куркуме, лімону, кісламалочным прадуктам, мясу, рыбе. Вельмі важна ўжываць тлушчы, таму аддавайце перавагу чырвонай рыбе і курыным яйкам. Не варта забываць і пра негазіраваную ваду, піць у дзень прыкладна 1,5-2 літры. Калі хтосьці захварэў на грып або іншыя вострыя вірусныя інфекцыі, яго ежа ў разгар захворвання павінна быць лёгкая, найлепш — прыгатаваная пры дапамозе пары, каб залішне не нагрузіць арганізм. Варта есці часта і маленькімі порцыямі, а таксама абмежаваць ужыванне спецый і солі.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: baigenews.kz

Загаловак у газеце: Засцерагчы сябе і блізкіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.

Грамадства

Заснуць за 60 секунд. ​Што рабіць з бяссонніцай?

Заснуць за 60 секунд. ​Што рабіць з бяссонніцай?

Сон — адна з асноўных патрэб чалавечага арганізма.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.