Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдаган і народ гэтай краіны з нацыянальным святам — Днём Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе.
«Нягледзячы на шэраг беспрэцэдэнтных выклікаў і пагроз, з якімі сутыкнуліся нашы краіны на працягу бягучага года, у нас атрымалася захаваць і паспяхова падтрымліваць двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах дзякуючы высокаму ўзроўню узаемнай павагі і даверу», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што беларуска-турэцкае партнёрства ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах будзе і ў далейшым стабільна і плённа развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэджэпу Таіпу Эрдагану моцнага здароўя і эфектыўнай дзейнасці на чале Турцыі, а жыхарам гэтай дзяржавы — міру і дабрабыту.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.
Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.
Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.
Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...