Вы тут

Бостанскі марафон перанесены на восень 2021 года


Бостанскі марафон, які павінен быў адбыцца ў красавіку 2021, перанесены на восень таго ж года з-за пандэміі COVID-19, піша championat.com.


«Мы вельмі спадзяемся, што наступнай восенню наш марафон працягне традыцыю і мы зноў зможам паказаць наша адзінства і спартыўны дух. Мы ведаем, што паўстане шмат пытанняў, і мы хочам знайсці адказы на іх у бліжэйшыя месяцы», — прыводзіць словы генеральнага дырэктара Бостанскага марафону Тома Грылка прэс-служба спаборніцтваў.

Марафон 2021 года павінен стаць 125-м па ліку. Марафон 2020 года з-за пандэміі адбыўся ў анлайн-фармаце. Бостанскі марафон праводзіцца з 1897 года ў Дзень патрыёта (дзяржаўнае свята ЗША, прысвечаны першым бітвам за незалежнасць, святкуецца ў трэці панядзелак красавіка).

Прэв’ю: AP

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?