Нічыпар ШЭРАНЬКІ
Мы ўжо з табой на той гары,
З якой далёка бачна:
І шлях, і сонейка ўгары,
І наш участак дачны.
Мы там, на сотках чатырох,
Свае ўмацуем сілы.
Упусцім старасць на парог,
Сустрэнем годна зімы.
Пацёршы пальцамі глыжы,
Мы будзем бульбе рады.
За статкам лугам пабяжым —
Узяць дабра на грады.
Ды станем жыць мы з мазаля,
Каб меліся гасцінцы.
І зноўку верне нас зямля
Ў вясковае дзяцінства.
Душой нанова ажывеш
І, будучы ў гуморы,
Пахваліш мой чарговы верш
Пра хрэн і памідоры.
Сусед загляне — хрыч стары —
Пазычыць на паўлітра…
Мы ўжо з табой на той гары,
З якой свет бачаць хітра.
Эх, як хацеў я над ракой
Паставіць хату талакой!
Ды ў час такі і век такі
Не дагукацца талакі.
Каб закалоў я парсюка,
То збеглася бы талака!
Тады б над Віліяй-ракой
Пілі гарэлку талакой…
Дзе б чаго мне ўкрасці?
Падкажыце, людзі!
Бо іначай шчасця
Не было, не будзе.
Хоць нажамі рэжце!
Прападу ў галечы…
Зажыву нарэшце,
Мо, па-чалавечы:
Пабудую хорам,
Жоначцы — каралі…
Чым за тых я горай,
Што даўно накралі?
На крутых пагорках
Іх стаяць палацы.
Ад таго мне горка,
Што пацею ў працы,
Ды нясу — капейкі!
(Праўда, не брашу я),
А тут гіцаль нейкі
Побач раскашуе…
Дзе б чаго мне ўкрасці?
Падкажыце, людзі!
Бо іначай шчасця
Не было, не будзе…
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»