Вы тут

Вада, транспарт, суседзi. Што хвалюе жыхароў Прыдзвіння?


Трыццаць чалавек патэлефанавалi ў мiнулую пятнiцу на прамую лiнiю старшынi Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiру Цярэнцьеву. Некаторыя пытаннi — напрыклад, ацяпленне жылля — адразу былi перададзеныя камунальнiкам для як мага хутчэйшага зняцця праблемы.


Шмат званкоў было з Вiцебска. У прыватнасцi, гараджанка паскардзiлася, што перыядычна вымушана скiдвацца з калегамi на таксi, каб даехаць на работу на абутковае прадпрыемства, якое знаходзiцца на праспекце Люднiкава. Або трэба шукаць iншыя транспартныя варыянты, каб не спазнiцца на першую змену, якая пачынаецца ў 6.35 ранiцы. Жыве яна на вулiцы Петруся Броўкi. Раней на работу своечасова дабiралася на трамваi. Але з-за таго, што пачалася рэканструкцыя суседняй з прадпрыемствам вулiцы Гагарына, трамвай больш туды не ходзiць. Уладзiмiр Цярэнцьеў паабяцаў, што праблема будзе дэталёва вывучана. Безумоўна, улада абавязана паклапацiцца пра тых, у каго з-за змяненняў у транспартных маршрутах з'явiлiся праблемы.

Дарэчы, з вулiцы Гагарына i тых, што «выходзяць» на яе, тэлефанавалi некалькi разоў.

Мужчына, напрыклад, паведамiў: каб вазiць бабулю, iнвалiда першай групы, ён пакiдае «колы» каля пад'езда дома. Але ДАI за гэта штрафуе. Дэпутат паабяцаў выехаць на месца разам з прадстаўнiком аўтаiнспекцыi. I паралельна асабiста вырашыў азнаёмiцца з тым, што адбываецца на вулiцы, дзе ў вынiку маштабнай рэканструкцыi прапускная здольнасць павiнна павялiчыцца ў два разы. Гэта магiстраль горада, якая вядзе на ўскраiну, ужо летам наступнага года будзе адпавядаць сучасным стандартам: у пытаннях бяспекi, асвятлення, азелянення. Пры гэтым, безумоўна, трэба, каб i ў дварах было ўтульна, у дамах камфортна, каб людзi разумелi, што праблему кожнага вывучаць i ўлiчаць падчас будаўнiчых работ. Або вырашаць нешта ў перспектыве.

Вiцяблянка-пенсiянерка агучыла праблему, якая ва ўсiх на слыху: другая хваля каранавiруса. «Чаму народ ходзiць у крамы i аптэкi без масак?» — эмацыянальна падзялiлася перажываннямi. Маўляў, трэба ўсiх прымусiць! «Але гэта будзе незаконна, так можна выклiкаць агульную незадаволенасць», — адказаў дэпутат. Кожны, хто беражэ сябе i тых, хто побач, безумоўна, карыстаецца маскай i пальчаткамi ў грамадскiх месцах. Персанал крам, аптэк i гэтак далей адназначна абавязаны насiць сродкi аховы. А людзям састарэлага ўзросту не рэкамендуецца лiшнi раз выходзiць з дому. Пры гэтым з кватэры па тэлефоне можна заказаць прадукты з дастаўкай. Усё больш пенсiянераў могуць праз iнтэрнэт аплачваць камунальныя паслугi...

Жыхар Оршы, якi жыве на праспекце Тэкстыльшчыкаў, паскардзiўся, што вада з крана цячэ няякасная. Сказаў, што адказныя асобы, з якiмi гаварыў аб гэтым, канстатавалi: вясной будзе зроблены праект тэхнiчнага вырашэння праблемы. Падкрэслiў, што нават агучыў праблему ў Мiнiстэрстве ЖКГ. Але да сённяшняга дня нiчога не змянiлася. Пытанне, па словах Уладзiмiра Цярэнцьева, пастараюцца вырашыць станоўча, не адкладваючы ў доўгую скрыню.

Пенсiянеры з гэтага ж райцэнтра не могуць спакойна жыць з-за праблемных суседзяў, якiя злоўжываюць спiртным, па начах не даюць спаць. Канешне, хадзілі скардзiцца па iнстанцыях, ды гэта так і не дапамагло. Уладзiмiр Цярэнцьеў супакоiў заяўнiка i адразу патэлефанаваў у Оршу. Безумоўна, мiлiцыя ў такiм выпадку павiнна больш пiльна кантраляваць паводзiны людзей, якiя не даюць нармальна жыць iншым. Адназначна ўвага да iх будзе як «пад мiкраскопам».

Жанчына з вёскi Багатырская Полацкага раёна прасiла дапамагчы з асфальтаваннем. Яшчэ тры гады таму звярталася з праблемай да мясцовай улады, але нiчога не змянiлася.

Жыхарка гарадскога пасёлка Езярышча Гарадоцкага раёна не можа атрымаць iнфармацыю наконт таго, куды тэлефанаваць, калi, напрыклад, знiкла электраасвятленне на вулiцы. Прасiла дапамагчы надрукаваць даведнiк з нумарамi тэлефонаў. Прысутны на прамой лiнii прадстаўнiк ЖКГ параiў па любых камунальных пытаннях тэлефанаваць па нумары 115. Дарэчы, даручана больш актыўна рэкламаваць гэты нумар у СМI, бо многiя яшчэ не ведаюць, што менавiта ў гэтую «дыспетчарскую» трэба паведамляць пра камунальныя цяжкасцi.

Грамадзяне не толькi прасiлi дапамагчы, але i дзякавалi кiраўнiку абласнога парламента Савета дэпутатаў за дапамогу падчас мiнулых зваротаў, у прыватнасцi наконт пытання добраўпарадкавання ў Вiцебску. Людзi заўважылi, што Уладзiмiр Цярэнцьеў стараецца сам вырашаць праблему, перад гэтым часта ўдакладняючы нюансы з заяўнiкамi яшчэ раз, выязджае на месцы, дзе неабходна нешта зрабiць...

Каментуючы звароты, старшыня аблсавета канстатаваў, што па традыцыi большасць скаргаў датычыцца праблем ЖКГ, большасць сiгналаў — з абласнога цэнтра. Калi людзi так актыўна тэлефануюць дэпутату нават па дробных пытаннях, значыць, ёсць давер, i гэта прыемна i адказна.

Аляксандр ПУКШАНСКI, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».