Вы тут

Як жыве шматдзетная сям'я гродзенкi Надзеi Воўк, узнагароджанай ордэнам Мацi


Андрэй i Надзея Воўк выхоўваюць пяцярых дзяцей. Старэйшаму Яраславу — 11 гадоў, малодшай Дар'i — толькi паўтара года. Усе значныя падзеi тут прывыклi сустракаць разам. Вось i на ўрачыстае мерапрыемства яны прыйшлi амаль у поўным складзе. Свята для шматдзетнай сям'i зладзiлi ў адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна Гродна.


Галоўнай гераiняй дня стала Надзея Воўк. Яна была ўдастоена высокай дзяржаўнай узнагароды — ордэна Мацi. Вядома, побач з ёю — любiмая сям'я. Па словах Надзеi, падтрымка мужа i дзяцей у такi момант вельмi неабходна.

Дарэчы, як прызналiся бацькi, устаноўкi на шматдзетную сям'ю ў iх не было. Калi пажанiлiся, хацелi мець хлопчыка i дзяўчынку. Нават iмёны для iх вызначылi — Яраслаў i Дар'я. Так i адбылося, але памiж iмi нарадзiлiся яшчэ Святаслаў, Кiрыл i Марыя.

— Вялiкая сям'я больш згуртаваная i дзецi ў ёй растуць больш адказныя, чым там, дзе адно-два дзiцяцi, — лiчыць Андрэй. — У нашых дзетак ёсць свае абавязкi. Напрыклад, старэйшы сын выгульвае сабаку, другi сын выносiць смецце. Калi нешта пайшло не так, мы не караем дзяцей, у нас няма такога паняцця, як рэмень.

Дзецям тут iмкнуцца знайсцi занятак па здольнасцях i iнтарэсах. Напрыклад, старэйшы Яраслаў усур'ёз займаецца спортам — паказвае добрыя вынiкi ў лёгкай атлетыцы; першакласнiк Святаслаў спрабуе свае сiлы ў футболе; малодшы Кiрыл праяўляе творчыя здольнасцi. Калi падрастуць Марыя i Дар'я, бацькi мяркуюць развiваць i iх таленты. Тут прынята раздзяляць i радасцi, i цяжкасцi памiж усiмi, бо вялiкая сям'я — гэта штодзённая праца. Разам з тым, кажа Надзея, гэта яшчэ i крынiца энергii, радасцi, пазiтыву.

Добры настрой дае i сумесны адпачынак. Звычайна бацькi разам з дзецьмi выязджаюць на прыроду, гатуюць шашлыкi. Часта наведваюць аквапарк, гуляюць у гарадскiм парку. Не застаюцца ўбаку i бабулi — вывозяць дзяцей у тэатр, цырк, на iншыя цiкавыя iмпрэзы. А яшчэ сям'я Воўк распачала сваю традыцыю — сустракаць Новы год у розных сталiцах свету. Яны ўжо пабывалi ў Мiнску i Вiльнюсе. Меркавалi, што сёлета паедуць у Прагу альбо Варшаву, але з-за каранцiну паездку давялося адкласцi.

Каб у сям'i быў дастатак, Андрэй шмат працуе. Ён вадзiцель i галоўны здабытчык. Сям'я атрымала трохпакаёвую кватэру ў новым мiкрараёне Альшанка, але зараз будуе яшчэ i дом: шматдзетным сям'ям участак выдзелiлi ў першую чаргу. Для пабудовы дома скарысталiся сямейным капiталам, але ўкладваюцца i ўласныя сродкi.

— Дом будзе мансарднага тыпу з выхадам на тэрасу, зробiм i гульнявую пляцоўку, каб былi i турнiк, i лесвiца, i арэлi, i горкi, усё, што патрэбна для фiзiчнага развiцця, — удакладняе Андрэй.

Тое, што сям'я вельмi дружная i згуртаваная, можна было вызначыць i падчас урачыстасцi. I муж, i дзецi не адыходзiлi ад Надзеi, у якой на сукенцы блiшчаў ордэн Мацi. Аб тым, што ў сям'i яна галоўная, казаў i старэйшы сын Яраслаў: «Бо мама заўсёды дома i дапамагае мне i малодшым дзецям».

Падчас цырымонii старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар Лiсковiч адзначыў: важна зрабiць усё магчымае, каб матэрыяльны дастатак у дадзенай катэгорыi людзей не пагаршаўся. У падтрымцы шматдзетных сем'яў значную ролю адыгрывае сямейны капiтал. Iм скарысталiся амаль 90 тысяч сем'яў. У асноўным выдаткi iдуць на паляпшэнне жыллёвых умоў. Па словах сенатара, дзеянне мацярынскага капiталу працягнута яшчэ на пяць гадоў.

Вiктар Лiсковiч таксама звярнуў увагу на змяненнi ў страхавым стажы для шматдзетных мацi. З 1 студзеня 2021 года пры нараджэннi чацвёртага дзiцяцi страхавы стаж, неабходны для фармiравання працоўнай пенсii, зменшыцца з 17,5 года да дзесяцi. Для шматдзетных мацi ў працоўны стаж будзе залiчвацца 12 гадоў замест дзесяцi. Можна будзе зрабiць пералiк стажу для тых, хто ўжо выйшаў на пенсiю.

Падчас урачыстасцi прагучала прапанова разгледзець у парламенце стварэнне ў краiне i такога свята, як Дзень бацькi. На думку сенатара, гэта iдэя добрая, але не сённяшняга дня.

— Нам не столькi варта рабiць Дзень бацькi, як больш намаганняў прыкладаць для ўмацавання статуса сям'i. Не дзялiць на бацьку i мацi, а аб'ядноўваць iх сямейнымi традыцыямi. Вось i ордэн Мацi даецца не толькi за нараджэнне дзяцей, але i за тое, як гэтыя дзецi выхоўваюцца. А гэта ўжо залежыць ад абодвух бацькоў, — падкрэслiў парламентарый.

Маргарыта УШКЕВIЧ, фота аўтара

Загаловак у газеце: Вандруюць, будуюць i чэмпiёнаў рыхтуюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.