Вы тут

«Добра, што людзi з горада пацягнулiся да вёскi»


Адзiн усё жыццё ўладкоўвае сваю кватэру, свой дом, сваю сядзiбу. Значыць, гаспадар-чалавек, клапоцiцца, каб добры след на зямлi пасля сябе пакiнуць. А другi не толькi для сябе, але i для грамады, для вёскi альбо вулiцы добрую справу робiць. Такога навакольныя асаблiва цэняць. Ну вось, напрыклад, як Барыса Габца ў маленькай вёсцы Манцы Пружанскага раёна.


Воль­га Гры­цук  ка­ля ве­ка­во­га ду­ба.

У тых Манцах стала пражываюць усяго дзве жанчыны — Валянцiна Манцэвiч i Вольга Грыцук, ну яшчэ два-тры дачнiкi заязджаюць. Дык вось адзiн з iх, Барыс Габец, i зрабiў свой пасiльны ўнёсак у добраўпарадкаванне маляўнiчай пушчанскай вёскi. Узвёў на ўездзе драўляны крыж, дыхтоўны, такi, як некалi ставiлi пушчанцы, каб абазначыць свой населены пункт. Крыж тут асаблiва дапасуецца да аркi, якую ўтвараюць старыя дрэвы.

Барыс Васiлевiч працуе ў Шарашэўскiм ляснiцтве Нацыянальнага парку. Вырас у суседнiм Шарашэве. А ў Манцах купiў старую хацiну. Побач узвёў дачны дом для сваёй сям'i. На жаль, не давялося сустрэцца з iм — у дзень майго прыезду ён знаходзiўся ў далёкiм лясным квартале. А па тэлефоне сказаў, што прывабiлi ў Манцах яго найперш векавыя дубы, якiх тут многа, i незвычайная энергетыка мясцiны, якую гэтыя дубы, хутчэй за ўсё, i ствараюць. Яшчэ параiў пiсаць пра старажылаў, якiя шмат ведаюць.

Драў­ля­ны крыж  на ўез­дзе ў вёс­ку.

Адна з iх, Вольга Грыцук з вялiкай павагай адазвалася пра суседа. Сказала, што менавiта Барыс не даў спiлаваць 200-гадовы дуб, якi расце на яе падворку. Вольга Максiмаўна ўжо i брыгаду выклiкала, каб знесцi дрэва. Ды малады сусед усё ж угаварыў жанчыну пакiнуць дуб, якi пасадзiў яшчэ прадзед яе гаспадара. Дрэва ж перажыло не адну вайну, якiя пракацiлiся па нашай зямлi, выстаяла. «Добра, што людзi з горада пацягнулiся да вёскi, — гаворыць 88-гадовая Вольга Грыцук. — Бо што было б? Пасля нас хоць шыльду з назвай населенага пункта здымай. А так не толькi шыльда, але i крыж стаiць, значыць, жывуць людзi, жыццё працягваецца».

Святлана ЯСКЕВIЧ, фота аўтара

Пружанскi раён

Загаловак у газеце: Жыццё працягваецца

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.