Мiхась Башлакоў (нар. 1951) — вядомы беларускi паэт. У розныя гады працаваў настаўнiкам, супрацоўнiкам Саюза пiсьменнiкаў i Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь. Апублiкаваў кнiгi паэзii «Касавiца», «Начны паром», «Днi мае залатыя», «Як слёзы горкiя Айчыны...», «Нетры», «Палын» i iншыя. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Вершы — Мiхась БАШЛАКОЎ, музыка — Яўген КСЯНЕВIЧ.
1. З лiстападамi,
з лiстападамi
Завiтаю я зноў сюды,
Дзе ў сцюдзёную студню
падаюць,
Цiха падаюць жалуды...
Прыпеў:
Усё праходзiць,
усё мiнаецца:
Смутак, радасць, любоў,
гады...
Толькi ў студню сцюдзёнай
ранiцай
Цiха падаюць жалуды...
2. Што ж так сэрца, як лiст,
трапечацца?..
Зачарпну я вядро вады.
I душа, нiбы студня
свецiцца.
Цiха падаюць жалуды...
Прыпеў.
3. I мне верыцца
i не верыцца —
Тут юнацтва майго сляды.
Праз гады зноў да студнi
вернешся
— Цiха падаюць жалуды...
Прыпеў.
4. Жоўты вецер крочыць
прысадамi.
Аблятаюць далоў лiсты.
I ў сцюдзёную студню
падаюць,
Цiха падаюць жалуды.
Прыпеў.
Рубрыку вядзе кампазітар Яўген КСЯНЕВІЧ
evgenyksenevіch@gmaіl.com
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.