Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей правёў прамую лiнiю ў Лельчыцах.
Магчымасцю звярнуцца да губернатара скарысталiся жыхары раёна i абласнога цэнтра. Так, гамяльчанка Таццяна Васiлеўская датэлефанавалася адна з першых. У жанчыны было некалькi пытанняў, уключаючы зямельную спрэчку. Пенсiянерка прасiла разабрацца з яе праблемамi з выездам на месца. Генадзь Салавей запэўнiў, што ў пачатку наступнага тыдня сам будзе ў яе, перадае БелТА.
Жыхарка Лельчыц Iна Аляксееўна плануе рэканструкцыю свайго дома. Аднак, па яе словах, ёй адмаўляюць у адкрыццi крэдытнай лiнii на гэтыя мэты. Старшыня аблвыканкама ўдакладнiў: сапраўды, банк памяншае крэдытны партфель. Аднак ёсць i нюансы ў сiтуацыi жыхаркi райцэнтра: фактычна яна жыве i працуе ў Лельчыцах, але юрыдычны адрас наймальнiка — у Гомелi. Пытанне жанчыны будзе прапрацавана, падкрэслiў губернатар.
За 26-гадовую дачку Хрысцiну прасiла жыхарка райцэнтра. Дзяўчына — iнвалiд трэцяй групы — хоча працаваць, але ёсць абмежаваннi па здароўi. У райвыканкаме вывучаць вакансii i падрыхтуюць прапановы для яе.
На прыём да губернатара звярнулiся жыхары райцэнтра i сумежных раёнаў, а таксама з Гомеля i Клецка. Так, святар Аляксандр Кавалько прыехаў з Клецка. Ён расказаў, што ў вёсачцы Ганцавiцкага раёна людзi пачалi будаваць царкву. Асобныя аграпрадпрыемствы Гомельскага раёна маюць абавязак перад фермерскай гаспадаркай з Ганцавiцкага за пастаўленую прадукцыю. Заяўнiк прасiў губернатара прааналiзаваць сiтуацыю з пагашэннем запазычанасцi — гэтыя сродкi фермер плануе накiраваць на будаўнiцтва храма.
Прадстаўнiк ТАА «Утылiзатар» прасiў разгледзець пытанне аб дзейнасцi арганiзацыi. Гамяльчанiн таксама гатовы адкрыць вытворчасць кармоў для жывёлагадоўлi з харчовых адходаў. Кошт праекта — 5,5 тысячы еўра. «Новая вытворчасць заўсёды цiкавая для рэгiёна. Рыхтуйце вашу прапанову, вывучым», — заўважыў Генадзь Салавей.
Некалькi маштабных у рамках раёна пытанняў агучыў губернатару Аляксандр Лiсiцкi з Лельчыц. Ён унёс шэраг прапаноў па стварэннi вытворчасцяў у райцэнтры i ўладкаваннi вулiчна-дарожнай сеткi.
Сваю пазiцыю выказаў губернатар i з нагоды прапановы аб стварэннi новых працоўных месцаў у раёне. Генадзь Салавей упэўнены: у сельскай гаспадарцы праблем з вакансiямi няма. «На вёсцы вельмi запатрабаваныя людзi. Сёння сiтуацыя такая, што на тры трактары адзiн механiзатар. У вобласцi патрабуецца 525 даярак, 350 механiзатараў. Не трэба баяцца жыцця на вёсцы», — падкрэслiў ён.
Усяго на прамую лiнiю губернатара датэлефанавалiся пяць чалавек, яшчэ пяць прыйшлi на асабiсты прыём. Кожнае пытанне ўзятае на кантроль, дадзены даручэннi.
Фота БЕЛТА
Традыцыйна па суботах...
Традыцыйна па суботах аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам праводзяцца прамыя лiнii ў мэтах павышэння эфектыўнасцi работы са зваротамi грамадзян i юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму i цяганiны, паператворчасцi, а таксама для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якiя ўзнiкаюць у людзей.
Тэлефонныя лiнii ў суботу, 31 кастрычнiка, з 9.00 да 12.00 правядуць:
Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.