Вы тут

У Бешанковіцкім раёне затрыманы жанчыны, якія абакралі пенсіянерку


Ваяж праз усю краіну ажыццявілі чатыры жыхаркі Жлобіна. Заехалі яны і ў Бешанковіцкі раён. Там апынуліся ў адной з невялікіх вёсак. Прыцягнулі «турыстак» не мясцовыя славутасці, а самотна пражываючыя старыя, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.


Так, на вочы кампаніі трапіўся дом 80-гадовай пенсіянеркі. Як пазней яна распавяла аператыўнікам, дзейнічалі «госці» па ўжо добра знаёмай праваахоўнікам схеме. Дзве жанчыны ўвайшлі ў дом і папрасілі вады, а трэцяя прайшла туды ж, але ўжо без дазволу і запрашэня. Пакуль увагу гаспадыні ўсяляк адцягвалі, зламысніца абшуквала жыллё ў пошуках грошай.

У выніку візіт скончыўся для пенсіянеркі згубай амаль 200 рублёў. Праўда, скарыстацца выкрадзеным у гастралёрш не атрымалася. Неўзабаве ўся кампанія была затрымана. Заведзане крымінальная справа. Таксама аператыўнікамі адпрацоўваецца інфармацыя аб дачыненні жанчын да здзяйснення іншых падобных злачынстваў.

Міліцыя ўсіх сельскіх жыхароў быць уважлівымі і асцярожнымі ў стасунках з незнаёмымі грамадзянамі. Калі ў вашым населеным пункце з’яўляюцца падазроныя асобы, якія ходзяць па дварах, паведаміце пра іх праваахоўнікам.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.