Вы тут

Для «Гродна Азота» ёсць рэзерв спецыялістаў, тыя, хто перашкаджае працы, будуць адхіленыя — гендырэктар


Для ААТ «Гродна Азот» сфармаваны рэзерв спецыялістаў, супрацоўнікі, якія перашкаджаюць працы прадпрыемства, будуць адхілены ад выканання абавязкаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага дырэктара «Гродна Азота» Ігара Бобыра, паведамляе БЕЛТА.


«З улікам сённяшняй сітуацыі было арганізавана фарміраванне рэзерву патрэбных спецыялістаў як для падрыхтоўкі, так і прыцягнення вопытных кадраў з іншых рэгіёнаў і прадпрыемстваў. Ахвотных аказалася нават больш, чым патрабуецца. Прыйшоў час гэты рэзерв задзейнічаць», — сказаў Ігар Бобыр.

«Прынята рашэнне. Хто хоча працягваць працу, той застаецца ў працоўным калектыве. Тыя ж, хто настроены перашкаджаць нармальнаму рэжыму вытворчасці, будуць адхілены ад выканання абавязкаў», — заявіў ён.

Гендырэктар адзначыў, што «завод, які працуе, — гэта не проста эканоміка, але яшчэ і бяспека Гарадзеншчыны і яе суседзяў».

«Насуперак гэтаму група з пару дзесяткаў чалавек, падбухтораныя звонку і якая называе сябе стачкамам, спрабуе “забіць” завод. Вось ужо на працягу трох месяцаў яны не проста шантажуюць, а літаральна тэрарызуюць 10-тысячны калектыў завода, гродзенскі рэгіён і ўсю рэспубліку. Імі бесперапынна прапагандуецца безадказнасць да лёсу прадпрыемства і непрыхаваная агрэсія, у тым ліку і да працоўных, якія не падтрымалі іх намеры спыніць завод», — лічыць Ігар Бобыр.

Ён звярнуў увагу, што патрабаванні да спецыялістаў, якія працуюць на «Гродна Азоце», які з’яўляецца прадпрыемствам бесперапыннага цыкла вытворчасці з высокім узроўнем небяспекі, заўсёды былі строгімі не толькі ў плане кваліфікацыі, але ў плане надзейнасці. «Таму становіцца недапушчальным давяраць лёс завода і рэгіёну работнікам, настроеным на дэмантаж вытворчасці, што разбураюць адносіны ў калектыве, якія падрываюць сістэму адказнасці і якія ставяць пад пагрозу бяспеку рэгіёну», — упэўнены гендырэктар. Ён дадаў, што і «ковідная сітуацыя значна стала ўплываць на абстаноўку».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».