Вы тут

У Гомелі затрыманы наркакур'ер, у якога знайшлі амаль 380 закладак


Увечары 28 кастрычніка ў Гомелі абласны наркакантроль затрымаў аптовага курьера інтэрнэт-крамы па продажы псіхатропаў. Спецаперацыя праходзіла пры падтрымцы калег з Магілёва і Віцебска, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.


Пры сабе ў 19-гадовага непрацуючага жыхара Буда-Кашалёўскага раёна аператыўнікі знайшлі вялікі скрутак з закладкамі (каля 300 шт). Эксперты вызначылі: усярэдзіне пакуначкаў — асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP агульнай масай 286 гр.

Со слоў затрыманага, ён планаваў размясціць тавар на тэрыторыі Гомельскай вобласці. У наступным з дапамогай службовага сабакі праваахоўнікі знайшлі яшчэ 80 закладак.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням маладога чалавека і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.

Грамадства

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Урачы папярэджваюць: нават калi з нейкiх прычын прыйшлося выдалiць адзiн зуб, яму патрэбная замена. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Праўду кажуць: няма лесу без ваўка, а сяла без злодзея.

Грамадства

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

Менавіта пад такім слоганам будзе праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая ініцыяваная на нашых дарогах Дзяржаўтаінспекцыяй краіны.