Вы тут

У Мінску распрацавалі сэрвіс бескантактавага меню


У кафэ, барах i рэстаранах Мiнска ўсё часцей сталi прапаноўваць бескантактавае меню. Каб яго паглядзець, трэба навесцi смартфон на QR-код. Такi сэрвiс распрацаваў i партал Relax.by.


foodovik.com

Сэрвiс запусцiлi на фоне наступлення «другой хвалi» каранавiруса, каб дадаткова абаранiць гасцей i персанал сталiчных устаноў. Перайсцi на Relax.Меню можа любы бар, кафэ або рэстаран — тэхналогiя агульнадаступная.

Пандэмiя вярнулася другой хваляй, але рэстараны загартавалiся i паспелi падрыхтавацца. Паспяхова працуюць сэрвiсы дастаўкi i ежа навынас, а цяпер з'явiлася яшчэ адно рашэнне — QR-меню, якое пазбаўлена недахопаў друкаванай версii. Першапачаткова распрацоўшчыкi думалi, як павялiчыць узровень бяспекi гасцей i супрацоўнiкаў устаноў, але адначасова далi магчымасць паказаць больш: тое, што не ўмяшчае папяровае меню, лёгка ўключыць электроннае.

Бескантактавае меню нескладана знайсцi на стале — гэта стыкер або картка з QR-кодам. Калi навесцi на яго камеру, меню адкрыецца на экране смартфона разам з апiсаннем страў, фатаграфiямi i цэнамi. Спампоўваць праграму не патрабуецца — сэрвiс працуе праз браўзер. Тэхналогiю падтрымлiваюць смартфоны на iOS i Android. QR-меню можна паглядзець адразу — не чакаючы, пакуль афiцыянт прынясе папяровае.

Распрацоўшчыкi разлiчваюць, што рэстараны i кафэ будуць актыўна прымяняць новы сэрвiс. Гэта зручнае i тэхналагiчнае дапаўненне да стандартнай папяровай версii меню, якое зробiць работу ўстаноў яшчэ больш бяспечнай.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Меню: заўсёды свежае i чыстае

Выбар рэдакцыі

Культура

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Тэма антысавецкага падполля падчас ВАВ — складаная тэма ў гісторыі.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

 Яго знайшлі ў краінах Паўднёвай Афрыкі, у прыватнасці, у ПАР і Батсване.