На стадыёне Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка прайшоў фінал Рэспубліканскай студэнцкай футбольнай лігі — 2020 сярод мужчынскіх каманд. Турнір з'яўляецца часткай Рэспубліканскай універсіяды.
Пераможцам стала мужчынская зборная Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. У вырашальным матчы каманда абыграла зборную Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Вынік фінальнай сустрэчы — 3:2.
Трэцяе месца заняла зборная Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Будучыя педагогі ўпэўнена абыгралі каманду Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з вынікам 7:1. У мінулым годзе каманда БДПУ была толькі на восьмай пазіцыі, таму сённяшнюю бронзу можна лічыць поспехам. Акрамя медалёў, каманда ўніверсітэта атрымала і асабістую ўзнагароду: найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны Мікіта Макараў.
Арганізатар спаборніцтваў — Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту — традыцыйна ўручае спецыяльны прыз БАСС «За найлепшую тэхніку». Сёлета ўзнагароду атрымаў прадстаўнік БДУФК Уладзіслаў Ложкін, нападаючы футбольнага клуба «Смалявічы».
Валерыя СЦЯЦКО
Прэв’ю: regnum.ru
Чаму рыхтаваць вельмі вузкага спецыяліста сёння небяспечна?
Адбылася сумесная прэс-канферэнцыя.
Як пандэмія змяніла рынак працы ў Беларусі і ці атрымалася аднавіць попыт наймальнікаў на рабочую сілу?
Напэўна, калі б у Магілёве быў музей кнігі, ён бы выглядаў менавіта так.