Вы тут

Для БДУ і БНТУ выдзеляць грошы з бюджэту на барацьбу з COVID-19


Для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта выдзеляць грошы з бюджэту на барацьбу з COVID-19. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 30 кастрычніка 2020 года №622 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Міністэрства адукацыі атрымае сродкі на аднаўленне выдаткаў (у тым ліку выдаткаў за кошт сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы) на мерапрыемствы па папярэджанні завозу і распаўсюджвання COVID-19 у суме Br166,3 тыс. З іх для БДУ будзе прызначацца амаль Br35 тыс., БНТУ — Br131,3 тыс.

Гэтай жа пастановай адобрана выдзяленне Мiнiстэрству па надзвычайных сітуацыях больш як Br1,7 млн для авансавага плацяжу за чатыры пажарныя аўталесвіцы.

Грошы будуць выдзелены Міністэрствам фінансаў у 2020 годзе са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».