Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 31 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 98 482 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 983 выпадкі. Усяго праведзена 2 495 602 тэсты на каранавірус.
86 663 чалавекі больш не хварэюць.
Памерлі 980 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 46 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 8,7 млн заражаных, Індыя — больш за 7,9 млн, Бразілія — больш за 5,4 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: vitbichi.by
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.