Вы тут

Дзяржатамнагляд растлумачыў парадак ліцэнзавання БелАЭС


Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі (Дзяржатамнагляд) падрыхтаваў тлумачэнні датычна парадку ліцэнзавання Беларускай атамнай электрастанцыі, паведамілі ў дэпартаменце.


Матэрыялы падрыхтаваны ў сувязі з пытаннямі аб ліцэнзаванні АЭС на бягучым этапе (увод у эксплуатацыю энергаблока № 1). Яны даступныя на рускай і англійскай мовах у раздзеле «Ліцэнзаванне / Даведачная інфармацыя» на сайце Дзяржатамнагляду.

У ведамстве нагадалі: у працэсе ліцэнзавання МНС выдала БелАЭС дазвол на пэўныя этапы прац, у тым ліку 23 кастрычніка выдадзены дазвол на энергапуск першага блока. Гэтыя рашэнні грунтаваліся на выніках пусканаладачных работ і праверак.

Наступным этапам будзе ўнясенне дапаўненняў у ліцэнзію ў частцы дазволу доследна-прамысловай эксплуатацыі энергаблока № 1.

Перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю першага энергаблока Дзяржатамнагляд правядзе ацэнку адпаведнасці, будзе разгледжана фактычная гатоўнасць ДП «Беларуская АЭС» да эксплуатацыі, адбудуцца грамадскія слуханні.

«Эксплуатацыя энергаблока АЭС дазваляецца пасля паспяховага завяршэння этапаў уводу ў эксплуатацыю блока АЭС і атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), якое выдаецца рэгулюючымі органам да пачатку працы дзяржаўнай камісіі па прыёмцы ў эксплуатацыю аб’екта», — адзначылі ў Дзяржатамнаглядзе.

Прэв’ю: zorkanews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

Прынцып Інэсы Караткевіч: цаніць кожную хвіліну

«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?