Вы тут

НББ прадстаўляе тэматычную выстаўку пра будаўніцтва зялёных гарадоў


Тэматычная выстаўка «Зялёнае будаўніцтва — сучаснае і будучае энергазберажэння» адкрылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі арганізатары.


«Клімат Зямлі мяняецца, і ў большай ступені прычынай змяненняў, што адбываюцца, з’яўляецца дзейнасць чалавека і глабальная ўрбанізацыя. У свеце ўзнікла неабходнасць стварэння зялёных гарадоў, будаўніцтва якіх накіравана на павышэнне энергаэфектыўнасці, развіццё ўстойлівага транспарту, скарачэнне выкідаў парніковых газаў і іншых мер, якія выгадныя для эканомікі гэтых гарадоў, карысныя для навакольнага асяроддзя і паляпшаюць якасць жыцця гараджан», — расказалі ў бібліятэцы.

Адным з эфектыўных інструментаў вырашэння пастаўленай стратэгічнай задачы ў краіне стаў праект «Беларусь: падтрымка зялёнага горадабудаўніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі» («Зялёныя гарады»). Ён праходзіць пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН. Рэалізаваныя тут ініцыятывы асветлены ў часопісах «Энергоэффективность», «Энергетика и ТЭК» і «Архитектура и строительство».

Усё больш рэальным паняццем становіцца тэрмін разумны горад. Чытачы змогуць прачытаць матэрыялы пра вопыт іх стварэння ў такіх перыядычных выданнях, як «Живи как хозяин», «Беларуская думка». Акрамя таго, «Экономический бюллетень», «Новая экономика», «Промышленная безопасность» раскажуць пра адзін з магчымых шляхоў далейшага развіцця энергаэфектыўных гарадоў, які ляжыць у плоскасці зялёнай эканомікі. У часопісах «Зеленый контейнер», «Планета» і «Энергосбережение» прадстаўлены найбольш цікавыя і эфектыўныя замежныя рашэнні ў сферы зялёнага горадабудаўніцтва.

Экспазіцыя налічвае каля 40 перыядычных выданняў. Наведаць выстаўку можна да 5 студзеня.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.