Пяцігадовы хлопчык з правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая выявіў сляды дыназаўраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Падчас з нагоды Дня ўтварэння КНР Жуйжуй разам з бацькамі гасцяваў у дзядулі. Выпадкова пачуўшы, як дарослыя абмяркоўвалі дзіўныя сляды на камені, размешчаным недалёка ад дома дзядулі, хлопчык папрасіў бацькоў адвезці яго туды паглядзець. Убачыўшы сляды, Жуйжуй з упэўненасцю заявіў, што яны належаць дыназаўру.
Хлопчык таксама папрасіў маці сфатаграфаваць адбіткі і адправіць здымкі вядомаму ў Кітаі палеанталогу Сін Ліда. Па фатаграфіях вучоны прыйшоў да той ж высновы, што і хлопчык. Сін Ліда са сваёй камандай прыбыў на агляд слядоў і заключыў, што адбіткі сапраўды належаць драпежным дыназаўрам, якія жылі тут 130 мільёнаў гадоў таму.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.
Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.