Вы тут

Манастыр Кызыл можна наведаць бясплатна


Уваход у пячорны манастырскі комплекс Кызыл у Сіньцзяне стаў бясплатным для ўсіх катэгорый наведвальнікаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як паведамілі ў адміністрацыі комплекса, акцыя дзейнічае па 30 красавіка наступнага года. Завітаць у Кызыл магчыма ва ўсе дні апроч панядзелка, які аб’яўлены выходным з мэтай забеспячэння бяспекі помнікаў культуры. Для наведвання комплексу турыстам неабходна будзе за тыдзень забраніраваць тур у інтэрнэце.

Пячорны манастырскі комплекс Кызыл размешчаны на тэрыторыі павета Байчэн акругі Аксу Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна на паўночным захадзе Кітая. У 349 пячорах на схіле горнага масіва захоўваецца мноства паліхромных скульптур і 10 тысяч вадратных метраў фрэсак, галоўным чынам прысвечаных жыццю заснавальніка будызма Буды Шак’ямуні.

Кызыл лічыцца найстаражытнейшым у краіне падобным комплексам і часткай сеткі маршрутаў Чан’ань-Цяньшанскага калідора Вялікага Шаўковага шляху, які 22 чэрвеня 2014 года ў ходзе 38-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, якая прайшла ў Досе, быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Прэв’ю: dostoyanieplaneti.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Як беларуска стварыла сваю сістэму рэабілітацыі дзяцей з кахлеарнымі імплантамі

Методыка аказалася запатрабаванай у нашай краіне і за яе межамі.

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.