Вы тут

Апошнi восеньскi месяц абяцае быць на 1-2 градусы цяплейшы, чым звычайна


Ну што, кастрычнiк быў проста «гарачы», ён аказаўся на 3-4 градусы цяплейшы за клiматычную норму. Дык вось, тэмпература паветра ў першай дэкадзе лiстапада будзе таксама вышэй за норму, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды. Акрамя таго, паводле папярэдняга прагнозу, у першай дэкадзе месяца снегу пакуль не прадбачыцца. Нават мокрага.


У сераду надвор'е ў Беларусi абумовiць франтальны раздзел, якi перамесцiцца з Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямi. Уначы месцамi, а ўдзень на большай частцы тэрыторыi краiны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 градусаў да 10 цяпла, удзень — 6–12 градусаў вышэй за нуль.

Уначы i ранiцай у чацвер наша краiна застанецца ў зоне атмасфернага фронту. На большай частцы тэрыторыi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень атмасферны цiск вырасце, i ў многiх раёнах абыдзецца без ападкаў. Вось толькi ў паўднёва-ўсходнiх раёнах краiны, дзе яшчэ будзе адбiвацца ўплыў франтальнага раздзелу, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя i ранiшнiя гадзiны месцамi чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходнi ўмераны, удзень парывiсты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 8 градусаў вышэй за нуль, удзень — 5–11 цяпла.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у канцы рабочага тыдня i ў гэтыя выхадныя мы будзем знаходзiцца ў вобласцi павышанага цiску, таму iстотных ападкаў не чакаецца. Месцамi будуць стаяць туманы. Вецер прагназуецца ў асноўным заходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 цяпла, удзень — ад плюс 7 да плюс 12 градусаў. Такi тэмпературны фон значна (на 4–6 градусаў) перавышае клiматычную норму для гэтых лiстападаўскiх дзён. Але трэба памятаць, што ўначы ўсё часцей будзе падмарожваць. I гэта норма, зiма не за гарамi...

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: alphacoders.com

Загаловак у газеце: I лiстапад будзе цёплы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».