Вы тут

Ансамбль цымбалістаў «Вярба» БДПУ пацвердзіў званне народнага


Народны ансамбль цымбалістаў «Вярба» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (кіраўнік — старшы выкладчык кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Вольга Андрыенка) выступіў у час Мінскага гарадскога фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» на пацвярджэнне звання «народны калектыў». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ВНУ.


У складзе калектыву іграюць восем цымбалістаў: студэнты і выпускнікі факультэта эстэтычнай адукацыі, канцэртмайстар Вікторыя Слайкоўская. Ансамбль прадставіў праграму, якая складаецца з твораў айчынных і замежных кампазітараў. Выступленне музыкантаў атрымала высокую ацэнку членаў журы конкурсу.

Ансамбль цымбалістаў «Вярба» быў створаны ў 1973 годзе. Ганаровае званне «народны» атрымаў у 1996 годзе за творчае развіццё нацыянальных культурных традыцый і актыўную канцэртную дзейнасць. Пад мастацкім кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Вольгі Андрыенка ансамбль працуе з 2011 года. У рэпертуары калектыву — апрацоўкі народных песень і танцаў, класічныя і сучасныя музычныя сачыненні беларускіх і замежных кампазітараў.

Конкурсныя выступленні народных і ўзорных калектываў аркестрава-інструментальнага жанру ў час фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» праходзяць раз у тры гады. Сваё майстэрства дэманструюць інструментальныя ансамблі і аркестры розных творчых напрамкаў (камерныя, народныя, духавыя, эстрадныя).

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.