Вы тут

Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка справамі Прэзідэнта Віктара Шэймана


Прэзідэнт абмеркаваў работу прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта і супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі.


Фота БЕЛТА.

«Мяне цікавіць, як працуе Кіраўніцтва справамі з прадпрыемствамі сваімі, — абазначыў адну з тэм размовы Аляксандр Лукашэнка. — Якая там сітуацыя і што найбольш насцярожвае?»

У распараджэнні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта знаходзяцца 118 прадпрыемстваў дзяржаўнай, сумеснай формы ўласнасці, а таксама прадпрыемстваў, якія адпавядаюць форме дзяржаўна-прыватнага партнёрства, удакладніў Віктар Шэйман. Калі дадаць прадпрыемствы, якія знаходзяцца ў працэсе стварэння, прычым блізкія да яго завяршэння, будзе 126. Гэта цэлае міністэрства, заўважыў Прэзідэнт.

Другая тэма размовы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком справамі Прэзідэнта — выхад на афрыканскі рынак. Гэта таксама сфера адказнасці Віктара Шэймана ў апошнія гады.

«Бачу, што пайшлі зрухі па продажы тэхнікі, няхай не маштабныя, але тое, пра што мы дамаўляліся і што планавалі, ужо нейкі працэс пачаўся, — сказаў Лукашэнка. — Як ідуць справы? Што ўплывае негатыўна на развіццё адносін з афрыканскімі дзяржавамі?»

Прэзідэнт падкрэсліў, што з афрыканскімі краінамі трэба і надалей супрацоўнічаць. «Гэта дзяржавы, як мы кажам, далёкай дугі. Дзяржавы багатыя прыроднымі рэсурсамі. Можа мы нешта зможам для сябе здабываць, можа ў абмен на свае тавары неяк будзем працаваць. Ну і прадаваць праз афрыканскія банкі», — дадаў ён.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Простыя штодзённыя звычкі, якія падоўжаць вам маладосць і жыццё

Простыя штодзённыя звычкі, якія падоўжаць вам маладосць і жыццё

Звычкі, якія мы часам і не заўважаем, ствараюць нашу сучаснасць і будучыню. 

Спорт

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

Галоўны дырэктар Дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» распавёў «Звяздзе», чым жыве «спартыўны холдынг»

«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».

Грамадства

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Першыя ахвяры ледзяной вады. Як пазбегнуць трагедыі?

Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.