Вы тут

Аўто на новых энергакрыніцах


Доля сусветнага рынку аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV) летась дасягнула 2,5 працэнта, што з’яўляецца новым гістарычным максімумам. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, агучаным падчас другой Сусветнай канферэнцыі па развіцці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі-2020 (WNEVC 2020) у Хайкоу, адміністрацыйным цэнтры паўднёвакітайскай правінцыі Хайнань, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Даклад «Кітайска-германскае супрацоўніцтва і развіццё транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі» быў сумесна складзены Кітайскім таварыствам аўтамабілебудавання (China Society of Automotive Engineers) і Асацыяцыяй аўтамабільнай прамысловасці Германіі. Паводле гэтай аналітычнай інфармацыі, па выніках мінулага года ва ўсім свеце было прададзена каля за 2,2 мільёна аўтамабіляў NEV, што на 10 працэнтаў больш, чым цягам 2018-га.

Як адзначаецца ў дакладзе, індустрыя NEV у Кітаі перажывае імклівае развіццё і ўжо пяць гадоў запар лідзіруе ў свеце па продажах. У прыватнасці, летась у КНР было прададзена звыш 1,2 млн. NEV.

Прэв’ю: auto.vercity.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?