Вы тут

14 тысяч тон золата


На канец мінулага года даказаныя запасы золата ў Кітаі склалі 14,1 тысячы тон. Такія лічбы прыводзяцца ў штогадовым дакладзе Кітайскай асацыяцыі золата, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэтыя дадзеныя сведчаць пра рост паказчыка на 3,6 працэнта ў параўнанні з 2018-м, адзначае асацыяцыя, дадаўшы, што з 2012 года краіна захоўвае тэндэнцыю стабільнага павелічэння даказаных запасаў каштоўнага метала.

Здабыча золата ў Кітаі летась звалілася на 5,2 працэнта ў гадавым вылічэнні да 380,23 тоны, што не перашкодзіла краіне 13-ы год запар захаваць сусветнае лідарства па гэтым паказчыку, адзначана ў дакладзе.

Прэв’ю: goldenfront.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.