Вы тут

На жыватворнай Акменіцы


Браслаўшчына славіцца не толькі маляўнічымі азёрамі, крутагорамі, паўвыспамі і захаванымі помнікамі дойлідства, але і чыстымі крыніцамі. Адна з такіх — крыніца Акменіца, якая знаходзіцца за пятнаццаць кіламетраў на поўнач ад раёнага цэнтра. Яна ўпадае ў аднайменную раку, папаўняючы возера Струста.


Сёння Акменіца мае статус помніка прыроды. Апякуецца крыніцай Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры».

Каля знакамітай крыніцы прайшла фотасесія, у якой паўдзельнічалі супрацоўнікі Браслаўскага музея традыцыйнай культуры Наталля Парахневіч (на фота злева) і Ларыса Дарафейчык. Наталля і Ларыса прадэманстравалі рэканструяваныя строі сярэдзіны XІX — пачатку ХХ стагоддзя, якія насілі замужнія жанчыны. Ансамбль строю ў тыя часы складаўся з вышытай кашулі, спадніцы, камізэлькі, фартуха, пояса. Сучасныя майстрыхі стараліся не адыходзіць ад традыцыі, улічвалі і адметнасць строю — наяўнасць наміткі.

— З 1995 года ў нашым музеі пачалі вывучаць святочны жаночы касцюм, каб ведаць, у чым яго адрозненне ад строяў іншых этнарэгіёнаў. За аснову бралі ўспаміны жанчын, а таксама дакументальныя крыніцы, — кажа кіраўнік музея Элеанора Зінкевіч, якая сама прымала ўдзел у станаўленні строю. — Пошукі далі плён і, калі канцэпцыю строю ўзгаднілі з Віцебскім абласным метадычным цэнтрам, пачалася рэканструкцыя. Над ёй працавалі майстрыхі Марыя Дворская і Людміла Рулевіч, Эвеліна Друсь, Аліна Чапулёнак, Наталля Парахневіч. У той час наш музейны фонд папоўніўся дзесяццю шыкоўнымі строямі.

На гэтым здымку ансамбль строяў дапаўняюць і ганчарныя вырабы — гарлачыкі альбо крынкі, якія ў свой час былі неад'емнай часткай побыту селяніна. У Браславе працавалі ганчары, і адным з іх была Ніна Кузьмінова — бабуля нашай мадэлі Ларысы Дарафейчык. Сама Ларыса пераняла ганчарную справу сваёй бабулі і шмат гадоў вырабляе традыцыйны браслаўскі посуд.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».