Вы тут

Раім схадзіць


Кінафестываль «Лістапад», Пешая экскурсія па Мінску, Выстава да 100-годдзя тэатра ім. Янкі Купалы і іншае — афіша Звязды».


Пешая экскурсія па Мінску. «Канструктывізм — мастацтва чыстай формы»

Дзе: г. Мінск, месца сустрэчы — вул. Ленінградская, 20

Калі: 5 лістапада, 18:30

Колькі каштуе: 8 BYN, запіс па спасылцы

Кожны архітэктурны стыль аб’яўляе пра разрыў з са сваімі папярэднікамі, але канструктывізм перайшоў ад словаў да дзеяння. У спалучэнні з ідэялогіяй камунізму ў архітэктараў з СССР атрымалася стварыць больш чым проста новыя дамы.

Кожны будынак, які сустрэнецца нам на маршруце — гэта цэлая калона ў падмурку маладой савецкай дзяржавы. Прыходзьце на «стылёвую» аўтарскую экскурсію Аляксандры Валодзінай па Мінску 1920-1930-ых гадоў.

Працягласць: каля 2 гадзін.


Музей ёлачных цацак

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей, г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Калі: з 6 лістапада

Колькі каштуе: 10 BYN — дарослыя, пенсіянеры, школьнікі, дзеці ад 4 год – 6 BYN, дзеці да 3 год – бясплатна

Выстава — частка найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Кожны год «Музей ёлачных цацак» абнаўляе свае фонды, што дазваляе наведваць выставу бы ў першы раз. Увазе наведвальніка будуць прадстаўлены навагоднія дэкарацыі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

Прыйшоўшы ў «Музей ёлачных цацак», кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы – вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя распавядзе аб гісторыі вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і пазнаёміць з традыцыямі навагодніх свят такіх экзатычных краін, як Конга, Перу, Інданезія, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя. Такім чынам, праз экспанаты наведвальнік зможа наглядна даведацца пра звычаі сустрэчы Новага года ў розных краінах свету.
Праект праходзіць сумесна з Фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ» («Ганарыся Рэчамі АЙчыны!»). Наведвальнікі музея змогуць дазнацца пра ўсе сакрэты вытворчасці ёлачных цацак на адзінай у Беларусі спецыялізаванай фабрыцы, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе навагодніх аздабленняў, і не толькі.

Самыя маленькія госці выставы змогуць убачыць мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок.

У рамках праекта будзе працаваць фірменная крама фабрыкі «ГРАЙ», дзе ўсе жадаючыя змогуць набыць святочную прадукцыю па фабрычных цэнах.

Наведванне выставы стане запамінальным святам для дзяцей і дарослых напярэдадні Новага года.


Экспазіцыя «Контрапункт»

Youtube/znyata

Дзе: Галерэя ДК, Мінск, вул. Герцэна, 2а

Калі: па 14 лістапада

Колькі каштуе: 7 BYN — поўны, 5 BYN — дзіцячы

«Часам цішыня красамоўней за любыя словы». Новая экспазіцыя Ігара Саўчанкі — пацвяржэнне. Галерэя ДК запрашае вас на адкрыццё экспазіцыі «Контрапункт» — выставу фота-мастака Ігара Саўчанкі. У экспазіцыі прадстаўлены чорна-белыя здымкі аголенай жаночай натуры.

Час працы: чацвер — пятніца, 12.00 — 20.00.

Выстава будзе доўжыцца да 14 лістапада 2020 года.

Ігар Саўчанка — адзін з самых вядомых савецкіх фатографаў, прызнаных жывым класікам. З’яўляецца адной з ключавых фігур беларускага канцэптуальнага мастацтва і ўсяго фатаграфічнага руху ў Мінску канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.

Работы Саўчанкі захоўваюцца ў нацыянальных і сусветных публічных і прыватных калекцыях, такіх як Fotografiska (Стакгольм, Швецыя), Цэнтр фатаграфіі братоў Люмьер (Масква, Расія), Museum of Fine Art (Х’юстан, ЗША), The Hasselblad collection (Гётэборг, Швецыя), Fotomuseum Munchen (Мюнхен, Германія) і многіх іншых.


Паб квіз «Дом Шэрлака»

glavtema.ru

Дзе: г.Мінск, вул. Старажоўская 15а, караоке-клуб «Карсет», sherlockquiz.com

Калі: кожную сераду

Колькі каштуе: 8 рублёў з чалавека

Вас чакаюць 9 тураў з пытаннямі на розную тэматыку і рознага ўзроўню складанасці.

Гульня праходзіць з выкарыстаннем планшэтаў.

Працягласць гульні: каля 2,5 г. Колькасць чалавек у камандзе ад 2 да 10 (калі няма каманды — тэлефануйце, арганізатары падбяруць). Падчас гульні забараняецца выкарыстанне мабільных тэлефонаў, планшэтаў для пошуку адказу ў інтэрнэце.

Запіс і ўсе падрабязнасці шукайце на sherlockquiz.com або па тэлефоне: +375 (29) 231-94-87

Час для абмеркавання і ўнясення адказу ў планшэт ад 30 да 60 секунд на кожнае пытанне.

  • 1 тур — «Манокль місіс Хадсан» — 6 візуальных пытанняў.
  • 2 тур — «Таталізатар доктара Ватсана» — 6 пытанняў у туры.
  • 3 тур — «Дэдуктыўны метад» — 6 пытанняў па 30 секунд кожнае.

Чорная скрыня — загадкавае пытанне пра тое, што ляжыць у чорнай скрыні.

  • 4 тур — «Крыжаванка Скотланд-Ярда» — 6 або 7 пытанняў.
  • 5 тур — «Брэх сабакі Баскервіляў» — 8 музычных пытанняў.
  • 6 тур — «Матрыца Марыярці» — 7 пытанняў.
  • 7 тур — «Картатэка Шэрлака» — 6 пытанняў візуальнага характару.
  • 8 тур — «Таленты доктара Ватсана» — 7 пытанняў па 1 хвіліне.
  • 9 тур — «Брытанская энцыклапедыя» — 3 тэматычных пытання.

Кожнае пытанне агучваецца вядучым гульні.


Бясплатныя пробныя заняткі па танцах

Дзе: г. Мінск, вул. Кальварыйская 9, зала № 34

Калі: 5 лістапада, 20:40

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя па спасылцы ці па тэлефоне +375 29 605 15 01.

Пачніце лістапад у рытме бачата і сальсы! Прыходзьце на бясплатныя пробныя заняткі ў групу Паўла Муські і Марыны Конан па бачаце/сальсе з нуля.

Бачата — адзін з самых простых па харэаграфіі лацінаамерыканскіх танцаў. Яго аснову складае вельмі блізкае знаходжанне партнёраў па адносінах адзін да аднаго падчас выканання фігур. У гэтым праяўляецца галоўная асаблівасць стылю — пачуццёвы рамантызм. Пры гэтым усе рухі вельмі плаўныя, хвалепадобныя, целы танцораў часта датыкаюцца, што надае танцу яшчэ больш хвалюючых момантаў.

Сальса — гэта танец-флірт. Пры гэтым у ім няма пастаянных партнёраў, гэта — забаўка для свабодных натур. Ён — вядзе, яна — следуе і ўпрыгожвае. Важна танцаваць гэты танец лёгка і нязмушана, таму нават у працэсе навучання сальсе прынята пастаянна мяняцца партнёрамі, каб навучыцца адчуваць любога «напарніка». Дасведчаныя танцоры сапраўды могуць станцаваць сальсу з любым партнёрам, у любым пункце зямнога шара, з першага разу. І выглядаць гэта будзе так, як быццам пара гадзінамі рэпетавала ў зале.


ЦТ-марафон

Дзе: 100ct.by, Imaguru, г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4

Калі: 5 лістапада, 14:00

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя абавязковая

ЦТ-марафон — гэта бясплатны інтэнсіўны разбор тэстаў па 6-ці папулярных прадметах ЦТ. Занятак па кожным прадмеце будзе доўжыцца 90 хвілін. На марафоне вы разам з выкладчыкамі навучальнага цэнтру «100ЦТ» разбярэце часта сустракаемыя заданні ЦТ і РТ і атрымаеце адказы на ўсе пытанні.


Выстава да 100-годдзя тэатра ім. Янкі Купалы

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: да 30 снежня

Колькі каштуе: бясплатна, па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтру

Купалаўскі тэатр па праву лічыцца адной з вядучых тэатральных сцэн краіны. Гэта не проста назва — гэта брэнд, сімвал беларускай культуры і самабытнасці. Тэатр адыгрывае значную ролю ў культурным жыцці Беларусі. Кожная новая пастаноўка ўспрымаецца культурнай грамадскасцю як нацыянальная з’ява, а знакаміты спектакль «Паўлінка» даўно ўжо стаў візітнай карткай Купалаўскага тэатра.

У гэтым годзе тэатр святкуе 100-годдзе з моманту стварэння. Непасрэдна 14 верасня 1920 года адбылася знакавая падзея ў гісторыі беларускага тэатра — была заснавана найстарэйшая драматычная сцэна Беларусі.

Да гэтай памятнай даты прымеркаваны выставачны праект «Сімвал беларускай нацыянальнай культуры», які адлюстроўвае стогадовы шлях развіцця тэатра з дапамогай матэрыялаў фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і архіва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Янкі Купалы. Усяго на выставе больш за 150 экспанатаў. Да ліку ўнікальных ставяцца раннія выданні драматычных твораў класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы, Э. Ажэшкі, В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Крапівы і інш. беларускіх драматургаў; рэдкія фатаграфіі 1920–30-х гг., а таксама арыгінальныя эскізы касцюмаў да спектакля па п’есе У. Шэкспіра «Рычард ІІІ» аднаго з родапачынальнікаў беларускай школы сцэнаграфіі А. Марэкса з калекцыі мастака І. Бархаткова.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі адведзена спектаклю «Паўлінка», які стаў сапраўднай легендай, што ідзе ў нязменным выглядзе з аўтэнтычнай сцэнаграфіяй. Наведвальнікі выставы змогуць пабачыць не толькі драматычны твор Я. Купалы «Паўлінка», выдадзены ў 1927 годзе, фатаграфіі сцэн са спектакля, але і тэатральныя касцюмы галоўных герояў.

Дапаўняе экспазіцыю мастацкае ўпрыгожванне выставачнай прасторы тэатральнымі афішамі, здымкамі сцэн спектакляў з рэпертуару на нацыянальную тэматыку, эскізамі касцюмаў і дэкарацый.

Акрамя гэтага на выставе прадстаўлены эскізы маладой мастачкі К. Шымановіч да спектакля «Радзіва Прудок» А. Горвата, выкананыя ў арыгінальным мастацкім стылі.

Час працы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: +375 17 293 29 80.


Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». АДМЕНЕНЫ

Дзе: г. Мінск

Калі: з 6 па 13 лістапада

XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе з 6 па 13 лістапада пад слоганам «Магія вобраза», які звяртаецца да ўнікальнай прыроды кіно. У аснове візуальнай канцэпцыі гэтага года — даніна павагі легендарнаму беларускаму фільму «Горад майстроў».

Слоган «Магія вобраза» лішні раз падкрэслівае, што кіно — гэта таінства, магічны працэс. Яно можа раскрыць свет вакол нас ва ўсёй яго паўнаце, складанасці і багацці. Выява, па-майстэрску пабудаваная мізансцэна, спалучэнні колеру і цені зачароўваюць, тлумачаць нюансы сюжэту і служаць галоўнымі ключамі да сэнсаў і ідэй экранных гісторый.

У візуальным рашэнні фестывалю — герой казачнай прытчы Уладзіміра Бычкова «Горад майстроў». Знакавай беларускай кінакарціне ў гэтым годзе спаўняецца 55 гадоў. Стылізаваны пад маляўнічую сярэдневечную баладу, фільм зачараваў многія пакаленні беларусаў. Музыка Алега Каравайчука надала казачнай містэрыі інтэлектуальную пачуццёвасць. «Горад майстроў» апявае свабоду і патрыятызм, гераізм і волю, ператвараючы казку ў кіно на ўсе часы.

Для замежных членаў журы і прадстаўнікоў медыя дырэкцыя форуму правядзе «Лістапад» у анлайн-фармаце. Паказы для гледачоў пройдуць у кінатэатрах, дзе будзе забяспечана сацыяльная дыстанцыя і ўсе неабходныя меры засцярогі. Фестываль гэтага года ствараецца ў няпростых для ўсёй кінаіндустрыі ўмовах. Аднак перамога сілы кінамастацтва цяпер можа стаць панацэяй ад многіх нягод. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, жыццё не стаіць на месцы. Менавіта таму фармат фестывалю ў бягучым годзе будзе адрознівацца ад усіх папярэдніх.

Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — найбуйнейшы кінафорум, на які кожны год у Беларусі збіраюцца вядомыя рэжысёры, акцёры, аматары мастацтва cinema.

Фестываль «Лістапад» акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF) як конкурсны фестываль фільмаў, створаных у краінах былога сацыялістычнага лагера: краінах СНД, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, краінах Балтыі, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, на Кубе. Арганізатарам выступае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн». Заснавальнікі — Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Праграма

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Фарбы вайны. Пяць карцін мастакоў-відавочцаў

Вайна — адна з тых тэм, якія нікога не пакідаюць абыякавымі. 

Грамадства

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

7 вершаў, напісаных на франтах Вялікай Айчыннай

«І на кожным кургане, быццам яблыню, песню сваю пасаджу»