Вы тут

Галоўчанка: «Магілёўліфтмаш» — прыклад таго, як трэба працаваць і ўтрымліваць свае пазіцыі»


«Магілёўліфтмаш» — прыклад таго, як трэба працаваць і ўтрымліваць свае пазіцыі. Пра гэта прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка паведаміў падчас свайго сённяшняга наведвання магілёўскага прадпрыемства ААТ «Магілёўліфтмаш».


Кіраўнік урада пабываў на вытворчасці з рабочым візітам. Яму былі прадэманстраваныя ўзоры той тэхнікі, якая тут ствараецца. Акрамя ліфтаў і эскалатараў прадпрыемства вырабляе некаторыя прадметы народнага спажывання. Апошнія распрацоўкі — паркоўкі ротарнага (або карусельныя), ліфтавага і падземнага тыпаў. Пасля наведвання цэхаў зборкі ліфтаў адбылася нарада, дзе абмяркоўваліся пытанні стану і перспектывы развіцця «Магілёўліфтмаша».

— Прадпрыемства паспяхова працуе, упэўнена сябе адчувае, — падкрэсліў прэм’ер-міністр. — Мы разгледзелі пытанні цяперашняй сітуацыі, планы на наступны год, і ўражанні добрыя. Нас часам крытыкуюць, што мы шмат увагі надаем дзяржаўным прадпрыемствам, якія неэфектыўныя, і імі не трэба займацца. Але «Магілёўліфтмаш» — добры прыклад таго, як пры эфектыўным планаванні і выбудоўванні бізнес-працэсаў, можна не толькі атрымліваць добрыя дывідэнды ад вынікаў работы, але і нарошчваць аб’ёмы вытворчасці праз эканамічную аддачу.

Раман Галоўчанка таксама адзначыў, што прадпрыемства ў стане інвеставаць у сябе і самастойна рэгуляваць свае фінансавыя патокі. Яго фінансавы стан дазваляе яму прыцягваць крэдытныя рэсурсы і, зыходзячы з гэтага, будаваць планы па мадэрнізацыі. Зараз стаіць задача скарачэнне вытворчасці, якая патрабуе вялікіх выдаткаў, каб павысіць канкурэнтаздольнасць.

— Мы зацікаўлены ў далейшай рэалізацыі праграмы па замене ліфтаў у Беларусі, — адзначыў генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў. — Распрацавана пяцігадовая праграма, рыхтуецца Указ Прэзідэнта і гэта работа будзе працягнутая.

Прадпрыемства экспартаарыентаванае і актыўна працуе на знешні рынак. Каля 60 % яго прадукцыі ідзе ў замежныя краіны. Асноўны стратэгічны партнёр — Расія.

— Нам трэба быць увесь час канкурэнтаздольнымі, шукаць новыя рынкі збыту — падкрэсліў генеральны дырэктар. — Мы пастаянна абнаўляем наш мадэльны рад, ліфты становяцца больш цікавымі і эканамічнымі, павышаецца іх камфортнасць. І ёсць паспяховыя пастаўкі. Напрыклад, у Арменію. Першая партыя склала пяцьсот ліфтаў, на наступны год абяцаюць узяць яшчэ тысячу для замены ў дамах Ерэвана. Акрамя гэтага ў нас добрыя сувязі з Расійскай Федэрацыяй на ўзроўні рэгіёнаў. Да нас нядаўна прыязджалі дэлегацыі Прыморскага краю, Омскай вобласці. Мы хутка паедзем са зваротнымі візітамі і нам ёсць што прапанаваць расійскім партнёрам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт

Грамадства

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. 

Грамадства

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

У кожным з гарадоў адкрываліся памятныя знакі, праходзілі экскурсіі і мітынгі.