Вы тут

«Размаляваць» мару жыцця. Як падлетак прасоўвае свой бiзнес


Шаснаццацiгадовы мiнчанiн Ягор АЎСЕЙ з дзяцiнства хацеў стаць прадпрымальнiкам. Першай iдэяй было прадаваць дамашнюю пiцу i пiражкi, аднак у 12-13 гадоў план быў яшчэ несур'ёзны, як цяпер лiчыць хлопец. Аднаго жадання недастаткова, трэба вучыцца ўсяму з нуля i толькi потым рухацца ў выбраным кiрунку. Зараз адзiнаццацiкласнiк ужо больш за год займаецца роспiсам адзення i абутку. Як у яго гэта атрымлiваецца?


— Памятаю, што заўсёды ўсiм казаў, што буду бiзнесменам. Але ў 14-15 гадоў нават не разумеў, дзе можна набыць патрэбныя веды. У дзявятым класе знайшоў бiзнес-школу на лета, аднак бацькi не вельмi хацелi яе аплачваць, таму сам уладкаваўся на падпрацоўку. У вынiку правучыўся прыкладна чатыры месяцы, але за гэты час там толькi паказалi, што стварыць бiзнес можна ў любым узросце, растлумачылi, як вядуцца стартапы. Праз некаторы час падключыўся да праграмы аднаго са сталiчных адукацыйных цэнтраў, дзе за тыдзень трэба было прыдумаць сваю iдэю i прэзентаваць яе. Памятаю, што за два днi да здачы ў iнтэрнэце ўбачыў фотаздымак распiсаных красовак. Мне спадабалася, як гэта выглядала, i я вырашыў, што хачу займацца тым жа.

Тады ў Ягора не вельмi добра выйшла прэзентаваць сваю iдэю. Да таго ж ён не атрымаў жаданай падтрымкi нi з боку сяброў, нi з боку зацiкаўленых з бiзнес-асяроддзя. Але хлопец не разгубiўся.

— Месяц пайшоў на тое, каб распрацаваць канцэпцыю, аформiць профiль у сацсетках, знайсцi першых клiентаў i каманду. Дапамагаў з гэтым мой цяпер ужо ментар Вадзiм Молатаў — хлопец, з якiм пазнаёмiлiся ў iнтэрнэце. На той момант ён паспяхова запусцiў не адзiн бiзнес. Падзялiўся з iм сваёй iдэяй, задаваў шмат пытанняў, той, у сваю чаргу, даваў мне парады. Спачатку развiццё справы iшло вельмi павольна, было шмат памылак, можна сказаць, што амаль нiчога не атрымлiвалася. Аднак праз некаторы час зразумеў, у якi бок трэба рухацца. Знайшоў добрую мастачку, якая распiсвае адзенне i абутак у сваёй студыi (здымаць асобнае памяшканне на сёння для нас дорага i нерацыянальна), i менеджара — пакуль такая каманда цалкам задавальняе.

Майкi з рознымi малюнкамi — самы папулярны тавар у клiентаў Ягора. Самыя хадавыя — з мiнiмалiстычным прынтам.

— Я адаптаваўся пад рынак i свае магчымасцi, да таго ж зарабляць на майках прасцей — яны амаль усiм патрэбныя. Падабаецца прадаваць парныя футболкi. Часам кладу ў аформлены заказ шакаладкi, каб зрабiць прыемнае тым, хто яго атрымае. Зараз нашы майкi ў сярэднiм каштуюць 50 рублёў. Пакуль мы прымаем па чатыры-пяць заказаў на тыдзень. Гэта няшмат, але ўпэўнены, што ў хуткiм часе будзе больш. Я сам сабе паставiў планку — зарабляць 500-600 долараў у месяц. Увогуле мне падабаецца, што мы робiм звычайныя рэчы ўнiкальнымi. Клiент можа выбраць сабе нешта з гатовага або прыдумаць свой эскiз, i мастачка зробiць любы малюнак. Такое аздабленне падкрэслiвае iндывiдуальнасць, да таго ж гэта выглядае вельмi крута. Дарэчы, часцей за ўсё заказы паступаюць не са сталiцы, а з iншых гарадоў. Дрэнных водгукаў на сёння ў нас амаль няма. Аднак нават калi з'явяцца — нiчога, да ўсяго стаўлюся спакойна. Усё прыходзiць з вопытам.

Па словах Ягора, цяпер сябры ставяцца да яго захаплення не так, як раней, успрымаюць хлопца больш сур'ёзна.

— Разумею, што яшчэ некалькi гадоў таму нiхто з майго кола знаёмых не падумаў бы, што я змагу ажыццявiць тое, чаго так доўга хацеў. Таму не крыўдую, што ў пэўны момант мяне не падтрымалi. Калi ты падлетак, якi днём вучыцца, а ўвечары прагульваецца па вулiцы цi «завiсае» ў камп'ютарных гульнях, — гэта норма. А калi займаешся нечым iншым,  узнiкаюць пытаннi i непаразуменнi. Увогуле лiчу, што многiя прыдумляюць сабе апраўданнi, кажучы, што бiзнес — гэта складана, што патрэбныя велiзарныя грошы. Гэта не зусiм так, галоўнае — бачыць мэту i iсцi да яе, проста браць i рабiць.

Суразмоўнiк даўно зразумеў: трэба планаваць свае днi, запiсваць мэты, каб быць больш эфектыўным у рабоце.

— Я асвоiў асноўныя прынцыпы тайм-менеджменту, якiя дапамагаюць удала планаваць час. Таксама параiў бы ўсiм пастаянна сачыць за тым, што адбываецца ў сферы, якая вас цiкавiць. Я часта правяраю групы па роспiсе, знаёмлюся i камунiкую з мастакамi, каб быць «у тэме». Сачу за трэндамi i магу своечасова падстроiцца пад спажыўца. Заўсёды аналiзую свае крокi, ведаю i разумею ўласныя мiнусы. У кожнай справе важная матывацыя. Хачу займацца бiзнесам i далей, думаю пра яго ў больш маштабным сэнсе. Разумею, што гэта добры спосаб пражыць жыццё так, як запланаваў. А запланаваў я многае. Напрыклад, было б выдатна зладзiць тур па Амерыцы з сябрамi i купiць чырвоны «Ферары».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота дадзена героем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

Брагінскія кавуны з прыстаўкай «эка-»

На Гомельшчыне актыўна рэалізоўваюцца праекты па развіцці тэрыторый, пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС. 

Грамадства

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.