На Усходнiх могiлках сталiцы хлопцы i дзяўчаты з валанцёрскага атрада гiстарычнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта прывялi ў парадак надмагiллi дэкана педагагiчнага факультэта БДУ ў 1924—1926 гадах Мiкалая Нiкольскага i дацэнта гiстарычнага факультэта з 1963 года да пачатку 1990-х гадоў Анатоля Кажушкова.
Мiкалай Нiкольскi — беларускi гiсторык-усходазнавец, этнограф i даследчык рэлiгii, прафесар БДУ, дырэктар Iнстытута гiсторыi, акадэмiк Акадэмii навук БССР, член-карэспандэнт АН СССР. З'яўляецца роданачальнiкам вывучэння ў Беларусi гiсторыi старажытнаўсходнiх цывiлiзацый, стаяў каля вытокаў гiстарычнай i педагагiчнай адукацыi ў Беларусi. Аўтар больш за 500 публiкацый i некалькiх дзясяткаў манаграфiй.
Анатоль Кажушкоў — беларускi вучоны-гiсторык, кандыдат гiстарычных навук, удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны. У 1956 годзе скончыў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, з 1963 года працаваў на кафедры гiсторыi СССР. У 1971—1978 гадах узначальваў падрыхтоўчае аддзяленне ў гэтым унiверсiтэце. Аўтар шэрагу манаграфiй па гiсторыi БДУ.
Пошукавыя работы гiсторыкi БДУ вядуць з красавiка гэтага года. Яны даследуюць архiўныя дакументы, устанаўлiваюць бiяграфiчныя звесткi, месца i стан пахаванняў вядомых дзеячаў ВНУ. Гэта дазволiць у далейшым стварыць агульнаўнiверсiтэцкую базу звестак супрацоўнiкаў, чые надмагiллi маюць патрэбу ў добраўпарадкаваннi. У цяперашнi час валанцёры ўзялi шэфства над пахаваннямi на Усходнiх i Вайсковых могiлках. Плануюцца таксама пошукi пахаванняў супрацоўнiкаў БДУ на Кальварыйскiх могiлках у Мiнску.
Сёння ў адкрытым спiсе значацца 16 адноўленых пахаванняў вядомых дзеячаў навукi i мастацтва, а таксама Героя Савецкага Саюза Уладзiмiра Каргузалава.
Надзея НIКАЛАЕВА
Фота прэс-службы БДУ
Урокі гісторыі на мове віртуальнай рэальнасці.
Гутарым з намеснікам старшыні канцэрна «Беллегпрам» Наталляй Мурашка.