Вы тут

У БДПУ адкрылi малую актавую залу


У БДПУ адкрылi малую актавую залу. У яе сценах плануюць праводзiць унiверсiтэцкiя i факультэцкiя мерапрыемствы, а сцэна будзе выкарыстоўвацца як рэпетыцыйная пляцоўка для творчых калектываў ВНУ: народнага лiтаратурнага тэатра «Жывое слова», народнага студэнцкага тэатра «МЫ», танцавальных калектываў, камандаў КВЗ i iншых.


— У нашым унiверсiтэце створаны ўсе ўмовы для развiцця студэнцкай творчасцi, якiя дазваляюць актыўнай i крэатыўнай моладзi рэалiзаваць свае таленты. Сучасны настаўнiк павiнен быць творчай асобай, — падкрэслiў падчас адкрыцця новай пляцоўкi рэктар БДПУ Аляксандр Жук. — Штогод у нас праводзiцца каля паўсотнi буйных унiверсiтэцкiх культурна-масавых мерапрыемстваў: канцэртныя праграмы, святочныя акцыi, маладзёжныя праекты, спектаклi. Сярод традыцыйных — творчы праект да Дня ведаў, праект «Вялiкая сцэна БДПУ», серыя гульняў Лiгi КВЗ БДПУ, святочная праграма да Дня ўнiверсiтэта «Vivаt, АlmаMаtеr!».

Малая актавая зала была ўрачыста «перададзена» ў рукi Студэнцкага савета — арганiзацыi, якая аб'ядноўвае ўсiх студэнтаў БДПУ ў адну дружную сям'ю.

Падчас мерапрыемства на сцэне малой актавай залы выступiлi народныя калектывы i сольныя выканаўцы, а завяршылася яно паказам спектакля «Блондзi», якi прадставiў увазе гасцей народны студэнцкi тэатр «МЫ».

Надзея НIКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДПУ

Загаловак у газеце: Новая прастора для творчасцi

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.