Вы тут

Развiтанне са шпротамi. Чаму Латвiя страчвае сваю прамысловасць?


Падобна на тое, што ў Латвii адным з найбольш прывабных i, галоўнае, перспектыўных працадаўцаў становiцца... войска. Як паведамiла днямi агенцтва LЕТА, цяпер у механiзаванай пяхотнай брыгадзе Нацыянальных узброеных сiл (НУС) краiны маецца каля тысячы вакансiй для грамадзян краiны па 170 розных спецыяльнасцях. «У той час, калi многiя людзi ў Латвii страцiлi работу з-за глабальнай пандэмii i думаюць пра змену спецыяльнасцi, мы прапануем разгледзець магчымасць вайсковай кар'еры. Таму што НУС — стабiльны працадаўца», — заўважыў камбрыг Сандрыс Гаўгэрс, перадала eadaily.com. Напэўна, не варта тлумачыць, чаму НАТА ўмацоўвае вайсковую прысутнасць менавiта на гэтай тэрыторыi. Адпаведна, у латвiйскiх НУС з'яўляюцца сродкi i магчымасцi. Чаго не скажаш пра ўмацаванне нацыянальнай эканомiкi. Яскравы прыклад — развiццё прамысловасцi. Латвiя адно за адным губляе брэндавыя прадпрыемствы. Чаму так адбываецца?


«Зялёны» абавязак

Адзiн з найбольш вядомых латвiйскiх брэндаў — шпроты — сыходзiць у мiнулае. Сёлета ўвосень у Лiепаі закрыўся апошнi буйны рыбаперапрацоўчы завод, якi перажыў дзве сусветныя вайны i развал СССР. Гэта частка вельмi небяспечных для краiны тэндэнцый: прадпрымальнiкi з Латвii бягуць, бо займацца бiзнесам там цяпер вельмi нявыгадна, заўважае vz.ru.

Kolumbija Ltd ужо даўно знаходзiлася на мяжы выжывання, аднак цяпер, калi з боку ўрада так i не прыйшла рэальная падтрымка, рыбны бiзнес разбураны. Афiцыйная прычына закрыцця — пандэмiя каранавiруса, але на самай справе праблемы пачалiся задоўга да з'яўлення COVID-19. Прычыны праблем як гэтага прадпрыемства, так i ўсёй галiны па вытворчасцi рыбных кансерваў — у жаданнi латвiйскiх улад дагадзiць Еўрасаюзу: ад захавання экалагiчных нормаў i выкарыстання «зялёнай» энергетыкi — да квот на продаж рыбных кансерваў у Еўропе i адмовы ад расiйскага рынку, адзначае baltnews.lt.

Адчувальную ролю ва ўсiм гэтым адыграла «зялёная» энергетыка, дакладней, яе амаль агрэсiўная падтрымка ўрадам Латвii. У краiне з 2008 года ў канчатковы тарыф для спажыўца ўключаны так званы кампанент абавязковай закупкi электраэнергii (КАЗ). Зборы ад такога, па сутнасцi, падатку дзяржава накiроўвае на падтрымку альтэрнатыўнай энергетыкi: малых ГЭС, ветраных паркаў, перапрацоўкi бiямасы, бiягазавых станцый. Выходзiць, закон у Латвii абавязвае бiзнес аплачваць распаўсюджванне аднаўляльных крынiц энергii i забяспечваць «зялёныя» аб'екты гарантаваным попытам на электрычнасць.

Санкцыi i квоты

У гутарцы з baltnews.lt латвiйскi эканамiст Яўгенiя Зайцава растлумачыла, што КАЗ павышае кошт электрычнасцi амаль на трацiну, прычым як для юрыдычных, так i для фiзiчных асоб. Аднак не толькi гэта стала прычынай закрыцця рыбаперапрацоўчых заводаў у краiне, у тым лiку знакавага аб'екта ў Лiепаi. Ёсць два важныя моманты, якiя сталi «далакопамi» галiны, — гэта санкцыi супраць РФ i квоты ЕС для балтыйскiх вытворцаў.

«Калi Латвiя ўступiла ў Еўрасаюз, яе чыноўнiкi пагадзiлiся на лiквiдацыю рыбалавецкага флоту краiны — спачатку буйнога акiянскага, а затым чарга дайшла i да дробных прыбярэжных суднаў. Датацыi, якiя ЕС прапанаваў у абмен на захаванне квот, не выратавалi сiтуацыю. Скарацiўся аб'ём сыравiны», — распавяла Яўгенiя Зайцава.

«Бiзнесу ў гэтай галiне нявыгадна прадаваць рыбу ў Латвiю, таму немалая доля ў рэшце рэшт сыходзiць у Польшчу цi ўвогуле распрадаецца ў моры. У вынiку пасля 2004 года ў краiне рыбу амаль няма каму лавiць i прадаваць, — адзначыла эксперт. — Нагадаю, у Заходняй Еўропе спажыванне шпротаў мiнiмальнае. Трэба выдаткаваць вялiкiя сродкi на маркетынгавую раскрутку прадукту. У ЕС больш прывыклi да сардзiны i тунца. А асноўная прадукцыя былых рыбалавецкiх калгасаў у Латвii (прадстаўнiкоў галiны, якiя неяк выжылi пасля ўвядзення квот ЕС) — гэта шпроты. Вось толькi iх вытворчасць на аснове вэнджання не падабаецца еўрабюракратам. Больш за тое, яна патрабуе выкарыстання чалавечай працы, паколькi салака чысцiцца i ўкладваецца ў бляшанкi толькi ручным спосабам. Аптымiзаваць вытворчасць тут нiяк не выйдзе, а калi вы не можаце зрабiць таннейшым працэс у такiх цяжкiх з-за квот умовах, вы ў вынiку абанкруцiцеся».

Замест завода — веладарожка

Зрэшты, як адзначыла латвiйскi эканамiст, падобныя праблемы знiшчылi прадпрыемствы ў Латвii i ў iншых галiнах: «Прыклад завода «Лiепайскi металург» паказаў, як дарагая электраэнергiя можа абяскроўлiваць прамысловага гiганта. Гэта прадпрыемства ажыццяўляла ўнiкальную вытворчасць дроту з дапамогай электразваркi металу. Працэс вельмi энергаёмiсты, але ён даваў прадукцыю, якая не мела аналагаў, — найтанчэйшы дрот, на якi ва ўсiм свеце заўсёды вялiкi попыт. Але пасля «аптымiзацыi», калi было вырашана ўвесцi КАЗ, стварэнне такой прадукцыi абяскровiла завод. Ён перайшоў на звычайную арматуру, якой на сусветных рынках i так лiшак. У вынiку ўсё скончылася закрыццём».

Як паведамiў навiнавы партал bb.lv, гэты аб'ект хочуць зрабiць самым «зялёным» iндустрыяльным паркам у ЕС. Вядома, што лiепайская дума прыняла рашэнне пачаць распрацоўку лакальнай планiроўкi тэрыторыi былога завода для iнтэграцыi ў гарадское асяроддзе. Планiроўкай прадугледжаны рашэннi для транспартнай iнфраструктуры, у тым лiку арганiзацыi патоку грузавога транспарту, аўтастаянак, вулiц, а таксама схема веладарожак. Па сутнасцi, Латвiя ператварае некалi найбуйнейшага прамысловага гiганта краiны ў парк для катання на ровары i прагулак. Ад комплексу-гiганта застанецца толькi цень велiчы ў выглядзе былога будынка механiчнага цэха завода «Лiепаяс Металургс». Яго перабудавалi пад новую вытворчасць тэлескапiчных канвеераў.

Лiепая — трэцi па велiчынi горад Латвii з вельмi выгадным геаграфiчным становiшчам для транспарцiроўкi прадукцыi на захад i на ўсход. 65 працэнтаў тэрыторыi горада — гэта спецыяльная эканамiчная зона (СЭЗ), якая займае 3979 гектараў. Лiепайская СЭЗ складаецца з незамярзаючага порту, унiкальнай акваторыi, гарадскiх iндустрыяльных тэрыторый, аэрапорта i нават былой ваеннай базы. Ператварэнне гэтага месца ў парк i наладжванне вытворчасцi канвеераў для пасылак, якiя запатрабаваныя сярод iнтэрнэт-крам, — гэта, мякка кажучы, крыху не той маштаб абнаўлення, якi мог бы ажывiць эканомiку Латвii.

Сумны спiс

Выпадак з «Лiепаяс Металургс» паказаў, якога насамрэч «аднаўлення» варта чакаць латвiйскай прамысловасцi. Пакуль урад Латвii турбуецца аб захаваннi i развiццi тэхналогiй аднаўляльнай энергетыкi, буйныя прадпрыемствы ў краiне гiнуць адно за адным. Спiс вельмi ўражвае: Рэзекненскi малочна-кансервавы камбiнат, завод «Радыётэхнiка», рыжскiя вагонабудаўнiчы, электратэхнiчны (знакамiты VEF), аўтобусная фабрыка (не менш вядомая РАФ). Не выратаваў урад Латвii i завод «Дзiнтарс» — гiганта парфумерна-касметычнага рынку. Калi «зялёная» энергетыка стане танная, ёй ужо не будзе каму карыстацца.

Праблема ў тым, што Латвiя абмяжоўваецца паўмерамi i скiдвае праблемы па дадатковых фiнансавых выдатках на бiзнес, якому i так цяжка. «Зялёныя» праекты ў Германii не б'юць смяротным ударам па прамысловасцi, паколькi ўрад знаходзiць грошы для падтрымання развiцця аднаўляльнай энергетыкi не толькi за кошт спусташэння «кiшэнi» найбуйнейшых заводаў.

Можна ўзяць i iншы шаблон — кiтайскi. Па даных Мiнiстэрства прамысловасцi i iнфарматызацыi КНР, урад у 2017 годзе выдаткаваў мiльярд долараў на стымуляванне пакупак электракараў. Субсiдыi з часам знiзiлiся, але эфект развiцця галiны па iнерцыi прывёў яе да таго, што кiтайскiя Beijing Electric Vehicle (BJEV) i Build Your Dream (BYD) увайшлi ў тройку сусветных лiдараў па вытворчасцi электрамабiляў. У вынiку паветра ў Кiтаi стала чысцейшае, але пры гэтым у краiне ёсць працоўныя месцы, функцыянуюць прадпрыемствы па вытворчасцi транспарту i дэталяў, удасканальваецца машынабудаванне, стымулюецца, прычым для кожнага наступнага пакалення, падрыхтоўка прафесiйных кадраў.

На жаль, на такiя меры ў латвiйскiм урадзе пакуль што не iдуць, абмяжоўваючыся абавязковымi для ўсiх плацяжамi КАЗ. Вынiк — развiццё аднаўляльнай энергетыкi — ператварыўся ў самамэту, выдаткi якой — гэта закрыццё заводаў. Сёння няма нiякiх перадумоў для рэальнага аднаўлення прамысловасцi ў краiне. Мабыць, таму «зялёную» здзелку ў Латвii i не падвяргаюць такой крытыцы, як у iншых краiнах. Калi ўзяць пад сумненне яе правiльнасць, тады прыйдзецца прад'яўляць прамысловыя праекты, дзеля якiх план Еўракамiсii павiнен быць перагледжаны або нават адкiнуты. Але латвiйскаму ўраду ў гэтым выпадку проста няма чаго «пакласцi на стол».

Падатак на ганарар

Аднаўляльная энергетыка — справа няхуткая, а грошы патрэбны, як кажуць, тут i цяпер. Таму Сейм плануе павялiчыць падаткi для тых, хто працуе ў спецыяльных падатковых рэжымах: самазанятых, работнiкаў мiкрапрадпрыемстваў, атрымальнiкаў аўтарскiх ганарараў. Iх хочуць абавязаць плацiць сацыяльныя ўзносы, пры гэтым крытэрыi для атрымання льготных статусаў зробяць больш жорсткiмi. Урад спадзяецца за кошт гэтага сабраць у наступным годзе 80 мiльёнаў еўра, а ў 2022-м — ужо 140 мiльёнаў. Прадстаўнiкi малога бiзнесу, сялянскiх гаспадарак i творчых прафесiй выступаюць супраць такой iнiцыятывы. Яны сцвярджаюць, што павышэнне падаткаў не прывядзе да росту дзярждаходаў, а толькi выпхне людзей у ценявую эканомiку. Нягледзячы на iмклiвае разгортванне пандэмii каранавiруса, на мiнулым тыднi больш за сотню пратэстоўцаў сабралася на плошчы каля будынка латвiйскага парламента, у той час як дэпутаты праводзiлi першае чытанне бюджэту на 2021 год. Тым не менш Сейм канцэптуальна падтрымаў законапраект, якi прадугледжвае правядзенне падатковай рэформы.

Чым кiруюцца латвiйскiя ўлады, павышаючы падаткi для пацярпелых ад крызiсу самазанятасцi, эмацыянальна растлумачыў мэр Вентспiлса Айварс Лембергс. Як рашэнне аб жорсткай эканомii ў 2009 годзе, так i рашэнне «залiць крызiс грашыма» ў 2020-м было прынята не латвiйскiмi прэм'ерамi Валдзiсам Дамброўскiсам i Крыш'янiсам Карыньшам, а кiраўнiцтвам Еўрасаюза. Улады Латвii i ў тым, i ў iншым выпадку толькi выканалi пастаўленыя ўказаннi. Такое меркаванне
nra.lv выказаў мэр Вентспiлса. «Латвiйскi ўрад дзейнiчае без сваiх мазгоў. Зараз больш за ўсё хочуць узяць з тых, у каго пад уплывам крызiсу COVID-19 прыкметна зменшылiся даходы. Зараз з самазанятымi робяць тое ж самае, што падчас крызiсу 2008 i 2009 гадоў рабiлi з усiм латвiйскiм народам», — патлумачыў Айварс Лембергс.

Тым часам у сваiм апошнiм аглядзе перспектыў сусветнай эканомiкi МВФ прагназуе, што спад эканомiкi Латвii ў 2020-м складзе шэсць працэнтаў. Беспрацоўе да канца гэтага года дасягне дзевяцi працэнтаў. Паводле iнфармацыi бюро Eurostat, за мiнулы год адзiн з найважнейшых паказчыкаў развiцця краiны — ВУП рэспублiкi ў разлiку на душу насельнiцтва — абвалiўся нiжэй за сярэднееўрапейскi паказчык. «Суровая рэальнасць. Латвiю абагнала Румынiя», — пракаментаваў у сваiм Twitter новы член савета Банка Латвii, колiшнi мiнiстр фiнансаў рэспублiкi Андрыс Вiлкс. Вось такiя вынiкi.

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.