Вы тут

Што турбуе жыхароў Міншчыны?


На кожную прамую тэлефонную лінію, што праводзіць старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, паступае практычна каля трыццаці званкоў. На гэты раз іх было не менш. Людзей хвалявалі стан дарог, паляпшэнне жыллёвых умоў, добраўпарадкаванне, работа маршрутных таксі і шмат іншых пытанняў.


— У нашай вёсцы Дуброва, што ў Смалявіцкім раёне, на вуліцы Цэнтральная вельмі вузкая дарога. А каля дома № 15 яе шырыня дзесьці тры метры. Акрамя таго, тут знаходзіцца горка. І кіроўцы машын не бачаць сустрэчнага транспарту, што стварае небяспеку і пагрозу для жыцця як пасажыраў, так і пешаходаў. Тут ужо былі аварыі. А дзе гарантыя, што гэта апошняе дарожна-транспартнае здарэнне? — хвалявалася Наталля Анатолеўна.

Па яе словах, на гэтым адрэзку вуліцыі няма дарожных і абмежавальных знакаў.

Наталля Якубіцкая паабяцала звязацца са спецыялістамі і папрасіць іх выехаць на месца, каб вывучыць сітуацыю і прыняць захады да выпраўлення сітуацыі.

У цяжкія жыццёвыя абставіны трапіла Ганна Уладзіміраўна з вёскі Копішча Мінскага раёна. Яна пражывае ў двухпакаёвай кватэры з усімі выгодамі. Здавалася б, жыві ды радуйся. Але шчасця ад гэтага мала. Разам з ёй тут туляцца яшчэ дзевяць дамачадцаў: муж, трое іх дзяцей, свёкар са свякроўю і чацвёра іх сыноў. Калі раптам усім трэба адначасова некуды збірацца — дарослым на работу, дзецям у школу, то праблематычна схадзіць у ванную, туалет. Усё распісана літаральна па хвілінах.

— Мы як шматдзетная сям'я стаім у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Нам сказалі чакаць. Але ўжо не стае больш сіл, — скардзілася жанчына. — Магчыма, пра нашу сям'ю наогул забылі.

Наталля Якубіцкая супакоіла заяўніцу, што разбярэцца ў сітуацыі, і паабяцала даведацца, пад якім нумарам яны стаяць у чарзе на атрыманне кватэры, і даць пісьмовы адказ.

Ніна Мікалаеўна заклапочана тым, што праз іх вёску Вялікая Ухалода рэдка ходзяць маршруткі да Барысава. Першая адпраўляецца а дзявятай гадзіне раніцы, а наступная — у 12.30. У райцэнтр даводзіцца часта ездзіць па справах. Напрыклад, у аптэку, паліклініку. Навучэнцам таксама складана дабрацца своечасова на вучобу ў каледж. Населены пункт вялікі. І людзі просяць пусціць сюды дадатковыя маршруткі.

Наталля Віктараўна тут жа звязалася з адпаведнымі службамі і папрасіла, каб павялічылі колькасць рэйсаў.

Валянціна Леанідаўна з вуліцы Паркавай у Ждановічах распавяла, што пасля капітальнага рамонту дому з двара забралі лаўкі. І да гэтага часу іх не могуць паставіць назад. У доме жыве шмат пенсіянераў, якім няма дзе прысесці, сустрэцца, пагаманіць. Сітуацыя працягваецца каля года, хоць яны звярталіся ў розныя інстанцыі па дапамогу. Іх проста не чуюць.

Старшыня Мінаблсавета запэўніла, што пытанне вырашыцца ў найбліжэйшы час.

Таццяна Уладзіміраўна паскардзілася, што не можа трапіць на могілкі ў вёсцы Забалоцце, дзе пахаваны яе родныя. Нядаўна бура паваліла дрэва на магілу яе бацькі, пашкодзіла помнік і агароджу, а таксама агароджу, за якой пахавана маці. Жанчына звярнулася ў сельвыканкам, каб іх аднавілі, але ёй адмовілі па той прычыне прыродных катаклізмаў — гэта форсмажорныя абставіны.

Наталля Якубіцкая паабяцала разабрацца ў гэтым пытанні і, калі ёсць магчымасць, вырашыць яго на карысць заяўніцы.

Усіх, хто тэлефанаваў, старшыня Мінаблсавета ўважліва выслухала. Адны атрымалі неабходную кансультацыю. Іншым будуць высланы пісьмовыя адказы ў пазначаныя заканадаўствам тэрміны. Па тых праблемах, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, спецыялісты выедуць на месца.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Ні адзін зварот не застанецца па-за ўвагай

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.