Вы тут

Яшчэ адзін аграгарадок газіфікаваны на Міншчыне


«Блакітнае паліва» прыйшло ў аграгарадок Залужжа Старадарожскага раёна. Гэтай падзеі даўно чакалі мясцовыя жыхары.


Дасюль яны ацяплялі свае дамы торфабрыкетам, дровамі. А гэта — дадатковыя клопаты: нарыхтаваць паліва, прывезці, разгрузіць, складзіраваць у гаспадарчым памяшканні. А раніцай прынесці ў хату, каб распаліць печку. Не вельмі прыемны занятак. А цяпер мы будзем жыць, як у горадзе, не нарадуюцца тутэйшыя людзі, у пастаянным цяпле, камфорце. Многія з іх прыйшлі на ўрачыстае адкрыццё аб'екта, каб падзякаваць мясцовым уладам, газавікам за клопат.

Работы вяліся ў два этапы. З сакавіка да мая да аграгарадка было пракладзена амаль восем з паловай тысяч метраў поліэтыленавага газаправода высокага ціску. На будаўніцтве асвоена 1 178 888 рублёў бюджэтных сродкаў па дзяржаўнай праграме «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе».

З ліпеня да кастрычніка падведзена больш за сем з паловай метраў поліэтыленавага газаправода сярэдняга ціску з уводамі да 46 жылых дамоў. Кошт газаправода сярэдняга ціску склаў 324 679 рублёў, у тым ліку 227 275 рублёў — бюджэтныя сродкі.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця аб'екта прынялі ўдзел старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алег Белаконеў, генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Мінскаблгаз» Юрый Кукліцкі, старшыня Старадарожскага райвыканкама Мікалай Карловіч.

Дарэчы, у Старадарожскім раёне зарэгістравана пятнаццаць спажывецкіх кааператываў па газіфікацыі. Яна праводзіцца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 368 «Аб мерах па рэгуляванні адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?