Вы тут

Праўкі ў Канстытуцыю. Пачуць усіх


Пачуць усіх

Менавіта такую задачу бачаць перад сабой заканадаўцы, юрысты, палітычныя і грамадскія дзеячы, якія бяруць удзел у шырокім грамадскім абмеркаванні магчымых змяненняў у Канстытуцыю Беларусі.


2 кастрычніка ў парламенце распачаўся збор прапаноў па змяненні Канстытуцыі. Пазней да шырокага грамадскага абмеркавання падключыліся дыялогавыя пляцоўкі па ўсёй краіне. Пра тое, што прапануюць людзі і ў што ўсё гэта павінна выліцца, ішла размова падчас круглага стала ў рэдакцыі «Звязды».

«На канец кастрычніка колькасць прапаноў налічвала тысячы, — расказаў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Віктар СВІЛА. — Людзі, якія ўносяць гэтыя прапановы, не абавязаныя быць юрыстамі. Яны выказваюць свае пажаданні, меркаванні. Ёсць два варыянты распарадзіцца гэтым. Мы ў Палаце прадстаўнікоў вырашылі, што ўсе прапановы, якія не датычацца Канстытуцыі, будуць размеркаваныя па нашых профільных камісіях у якасці сыравіны для далейшай работы над канкрэтнымі законапраектамі».

Большая частка выказаных ідэй будзе рэалізаваная, не сумняваецца дацэнт кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ала Шаўцова: «Калі не на ўзроўні Канстытуцыі, то на ўзроўні Грамадзянскага, Падатковага кодэксаў, Кодэксу аб шлюбе і сям'і і іншых нарматыўных прававых актаў, што з'яўляюцца фундаментам сацыяльных, эканамічных каштоўнасцяў. Грамадзяне будуць пачуты — гэта пытанне часу. Ён неабходны, каб заканадаўчы орган змог прапрацаваць прапановы і выйсці на ўзровень унясення змяненняў і дапаўненняў у прававыя акты».

Сенатар Віктар ЧАЙЧЫЦ згодны, што ў Канстытуцыі ўсяго не прапішаш, але зараз любыя выказванні грамадзян важныя для дзяржавы і грамадства, падкрэслівае ён. Тым не менш ёсць пытанні, якія можна вырашыць толькі праз унясенне пэўных змяненняў у Асноўны закон. Гэта датычыцца паўнамоцтваў і статусу Канстытуцыйнага суда, суда прысяжных, партыйнага будаўніцтва, пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж рознымі галінамі ўлады.

Усе гэтыя пытанні патрабуюць як усенароднага абмеркавання, так і дасканалай работы спецыялістаў. «Накідаць тэзісы на дыялогавай пляцоўцы проста, але тэхнічна забяспечыць іх рэалізацыю вельмі складана», — заўважыў галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска, дэпутат Палаты прадстаўнікоў пятага і шостага скліканняў Дзмітрый ШАЎЦОЎ. Ён прывёў прыклад прапарцыянальнай выбарчай сістэмы, якая запатрабуе альбо павелічэння колькасці дэпутатаў, альбо змяншэння колькасці выбарчых акруг.

Поўную тэкставую версію гутаркі чытайце ў найбліжэйшых нумарах «Звязды».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Пачуць усіх

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.

Грамадства

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Ад стагоддзя да стагоддзя. «Чырвонка. Чырвоная змена» святкуе свой стагадовы юбілей

Якой сёння павінна быць маладзёжная газета? Пра што і як размаўляць з моладдзю?

Грамадства

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

«Верагоднасць угадвання на ЦТ зніжаецца»

15 новых спецыяльнасцяў, у тым ліку чатыры абсалютна новыя, па якіх падрыхтоўка раней нідзе не вялася, адкрыюцца сёлета ў беларускіх ВНУ.