Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Вялікага Кастрычніка.
Гэтая гістарычная падзея адбылася пад знакам найважнейшых агульначалавечых каштоўнасцяў — нацыянальнага адраджэння народаў і сацыяльнай роўнасці людзей.
Упершыню наша краіна з'явілася на карце свету як палітычны суб'ект, а беларусы зрабілі рашучы крок да афармлення суверэннай нацыі — народа з багатымі традыцыямі, высокай культурай і законным правам на дзяржаўнасць. Правам, якое нашы бацькі і дзяды гераічна адстойвалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І сёння мы працягваем яго абараняць, пераадолеўшы геапалітычны раскол 1990-х, вытрымаўшы эканамічныя крызісы, адбіваючы выклікі агрэсіўнага знешняга ціску.
Перакананы, што наша сіла ў гістарычным вопыце, які навучыў беларусаў берагчы свае галоўныя дасягненні: бяспеку, мір і згоду ў грамадстве.
У гэты памятны дзень жадаю ўсім грамадзянам нашай роднай Беларусі мудрасці, узаемаразумення і беражлівых адносін да мінулага, якое падарыла нам будучыню!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка
Прэв’ю: БелТа
Елкі, вывезеныя на смеццевыя палігоны, падчас гніення выдзяляюць у асяроддзе шкодныя рэчывы не горш за пластык.
Наш даўні сябар — жыхар Вялікай Бераставіцы — Міхаіл Маскальчук даслаў нам чарговы цікавы аповед, які быў запісаны са слоў бацькі Міхаіла, Васіля Маскальчука.
Днямі аб праекце профільнай дзяржпраграмы журналістам падчас прэс-прэзентацыі расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.