Вы тут

Памёр Міхаіл Жванецкі


Расійскі пісьменнік-сатырык, народны артыст Украіны, народны артыст Расіі Міхаіл Жванецкі памёр на 87-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС. Інфармацыя пра смерць была апублікавана ў інстаграм-акаўнце спявачкі Алы Пугачовай.


«Вось і ўсё. Ты сышоў ад нас назаўсёды. Незаменная страта. Сябар мой, ты незабыўны. Ты заўсёды ў маім сэрцы», — напісала Пугачова ў сваім Instagram.

Жванецкаму было 86 гадоў. У пачатку кастрычніка ён абвясціў, што спыняе публічныя выступы з-за ўзросту. Акрамя таго, артыст скардзіўся на дрэннае самаадчуванне.

Міхаіл Жванецкі нарадзіўся 6 сакавіка 1934 года ў Адэсе, дзе скончыў Інстытут інжынераў марскога флоту, а затым працаваў у гандлёвым порце. У свой час, крута змяніўшы працоўную біяграфію, Міхаіл Міхайлавіч узяўся за пяро і пачаў пісаць маналогі і мініяцюры. Пасля ён стаў пісьменнікам, якога цяпер цытуюць як класіка. Ён выступаў з сольнымі спектаклямі і канцэртнымі праграмамі па ўласных творах. Яго творчасць ўключае ў сябе фельетоны, рэпрызы, мініяцюры, маналогі і інш. Больш за 300 твораў Жванецкага выканалі Віктар Ільчанка і Раман Карцаў. Яго тэксты са сцэны таксама чыталі Сяргей Юрскі, Любоў Палішчук і іншыя артысты. У лютым 2019 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін узнагародзіў сатырыка ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III ступені.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.