Вы тут

У Полацку адкрылі мост пасля рэканструкцыі


Пасля маштабнай рэканструкцыі ў Полацку адкрылі мост праз Заходнюю Дзвіну, перадае БЕЛТА.


У цырымоніі прынялі ўдзел жыхары горада, мостабудаўнікі, прадстаўнікі мясцовай улады, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

Падчас работ спецыялісты абнавілі камунікацыі. На адным з выездаў з моста арганізавалі кальцавы рух. Устаноўлены агароджа на падыходах да моста, новае асвятленне і дэкаратыўная падсветка, ёсць шырокі тратуар і веладарожка. Замяніць прыйшлося практычна ўсе апорныя канструкцыі, акрамя апор, якія толькі адрамантавалі. Патрацілі на рэканструкцыю моста больш за Br33 млн.

Спікер палаты парламента падкрэсліў, што адкрыццё моста стала доўгачаканай падзеяй для палачан.

Каля трох тыдняў таму мясцовая ўлада прапанавала жыхарам выказаць свае ідэі аб назве моста. Прыйшло шмат варыянтаў, перамог Пакроўскі. Побач з пуцеправодам знаходзіцца царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Мост па вуліцы Юбілейнай праз Заходнюю Дзвіну быў пабудаваны ў 1930-я гады. Капітальна яго не рамантавалі, толькі некалькі разоў праводзілі падтрымліваючы рамонт. Падчас абследаванняў моста высветлілася, што яго трэба сур’ёзна абнаўляць — былі ўнесены істотныя змены ў першапачатковы праект, і ў кастрычніку мінулага года рух на пуцеправодзе зачынілі. Да вырабу металаканструкцый падключыўся Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый, дзе асвоілі новы напрамак у вытворчасці, правялі неабходную сертыфікацыю і атрымалі ўсе дазволы.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.