Вы тут

Марк Шагал у Паднябеснай


Выстава твораў французскага мастака беларускага паходжання адбылася ў суботу ў Цэнтры міжнародных культурных абменаў у рамках «Пояса і шляхі» у горадзе Ланфан, што ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як паведаміла Цэнтральная акадэмія мастацтваў Кітая, мерапрыемства з’яўляецца найбольш маштабнай выставай твораў Марка Шагала ў Кітаі амаль за паўстагоддзя. На выставе прадстаўлены 155 палотнаў, у тым ліку алейны жывапіс, акварэль, гуаш, афорты і іншыя работы, напісаныя на працягу амаль 60 гадоў за перыяд з 1925-га па 1981-шы.

Марк Шагал з’яўляецца адным з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарду ХХ стагоддзя. Дадзеная выстава сумесна арганізавана Цэнтральнай акадэміяй мастацтваў Кітая, Цэнтрам міжнародных культурных абменаў у рамках «Пояса і шляху» і Галерэяй Сін’і. Яна будзе доўжыцца па 18 студзеня 2021 года.

Прэв’ю: designchat.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?