Вы тут

У Тыбет — бясплатна


Папулярныя славутасці ў Тыбецкім аўтаномным раёне (ТАР, Паўднёва-Заходні Кітай) будуць бясплатна адкрыты па 31 снежня гэтага года для стымулявання зімовага турызма. Аб гэтым паведамілі ў мясцовым упраўленні па развіцці турызму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэты крок стаў адным з шэрагу прэферэнцыйных мер, упершыню запушчаных у 2018 годзе ў мэтах садзейнічання турызму ў так званы «мёртвы сезон» у раёне. У ТАР бясплатны ўваход дзейнічае у турыстычных зонах дзяржаўнага ўзроўню катэгорыі 3A і вышэй за выключэннем манастыроў. Разам з гэтым прадугледжаны зніжкі на авіябілеты і нумары ў трохзоркавых гасцініцах і гатэлях вышэй за гэты ўзровень у сярэднім каля 50 працэнтаў ад коштаў падчас піку турыстычнага сезону.

ТАР плануе развіваць туры ў гарачыя крыніцы і прасоўваць паслугі тыбецкіх лячэбных ваннаў, якія адносяцца да часткі кампаніі гэтага года, заявіў начальнік упраўлення па развіцці турызму ТАР Ван Суншын. Паводле слоў чыноўніка, за восеньскія васьмідзённыя святочныя канікулы ТАР прыняў 1,88 млн турыстаў, у выніку чаго агульная выручка турыстычнай індустрыі склала 979 юаняў (144 мільёнаў долараў). Быў адзначаны двухзначны прырост як колькасці турыстаў, так і даходаў ад турызму ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Як вядома, летась раён наведалі больш за 40 мільёнаў турыстаў, пры гэтым даходы ад гэтай дзейнасці дасягнулі 56 млрд юаняў.

Прэв’ю: st.depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.