Вядучая кнігарня краіны ў чарговы раз уражвае адметнай прэзентацыяй. 10 лістапада ў 17:00 «Акадэмкніга» запрашае на прэзентацыю кнігі вядомага вучонага Алега Анатольевіча ТРУСАВА «Эвалюцыя будаўнічых матэрыялаў і тэхнікі манументальнага дойлідства Беларусі XI–XVIII стст.»
Манаграфія, якая сталася вынікам шматгадовай даследчыцкай працы, — плён навуковай дзейнасці аўтара ў галіне архітэктурнай археалогіі. Алег ТРУСАЎ аналізуе развіццё гісторыі будаўнічай тэхнікі, у тым ліку і гісторыю будаўнічых матэрыялаў беларускага мураванага дойлідства XI–XVIII стст. У выніку гэтага аўтарам вылучаны некалькі этапаў мураванага дойлідства і створана іх перыядызацыя: візантыйскі перыяд (XI–XII стст.); гатычны перыяд (XIII – першая палова XVI ст.); эпоха рэнесансу (сярэдзіна XVI – пачатак XVII ст.); эпоха барока (канец XVI–XVIII ст.).
Асноўны змест грунтоўнага выдання склалі вынікі даследаванняў не толькі беларускіх вучоных, але і іх калег з Расіі і Літвы. У кнізе багатая бібліяграфія. Таксама змешчана рэзюмэ на англійскай, рускай, нямецкай, польскай і літоўскай мовах. Гэтая акалічнасць дазваляе разглядаць яе і як падарунак сябрам, знаёмым з іншых краін свету, як напамін пра тое, наколькі шматаблічная і цікавая сваім дойлідствам наша родная Беларусь.
Аўтар кнігі «Эвалюцыя будаўнічых матэрыялаў і тэхнікі манументальнага дойлідства Беларусі XI–XVIII стст.» перакананы, што выданне будзе карыснае археолагам, рэстаўратарам, архітэктарам, краязнаўцам, гісторыкам архітэктуры, музейным спецыялістам розных узроўняў.
Нагадваем, што прэзентацыя адбудзецца ў кнігарні «Акадэмічная кніга» 10 лістапада ў 17:00. Усім наведвальнікам, уваход якім дазваляецца строга ў медыцынскіх масках, будзе прадстаўлена магчымасць не толькі набыць кнігу, але і атрымаць аўтограф Алега ТРУСАВА. Да сустрэчы на прэзентацыі ўнікальнага гістарычнага выдання!
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»