Гомельскае абласное аддзяленне СПБ пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама праводзіць два адкрытыя абласныя літаратурныя конкурсы. Першы пад назваю «Белыя вішні і яблыні» прысвечаны 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, другі — «Сям’я — аснова кахання і шчасця» — 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
— Прыхільнікам Івана Мележа прапануецца стварыць кароткае апавяданне, якое б адлюстроўвала сучасную рэчаіснасць, — распавёў старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч. — Аматараў творчасці Івана Шамякіна запрашаюць напісаць эсэ ці замалёўку, прысвечаную сямейным каштоўнасцям і традыцыям, якія так шанавалі ў сям’і класіка. Конкурсы праводзяцца з 20 кастрычніка да 15 студзеня 2021 года. Удзел могуць браць усе жадаючыя, пачынаючы з 14 гадоў. Аб’ём твора на беларускай мове не павінен перавышаць у першым выпадку 7000 знакаў, у другім — 4000.
Для ўдзелу ў гэтых творчых спаборніцтвах неабходна своечасова падаць заяўку, у якой павінны быць змешчаны анатацыя твора і інфармацыя пра аўтара. Прадстаўляюцца работы, якія раней нідзе не друкаваліся.
Апавяданні і заяўкі накіроўваюцца ў электронным фармаце з пазнакай «На літаратурны конкурс “Белыя вішні і яблыні”» ці «На конкурс “Сям’я — аснова кахання і шчасця”» на e-mail: konkurslitgspb@ yandex.by.
Падача заяўкі сведчыць пра згоду аўтара ў выпадку перамогі на размяшчэнне яго твора ў друкаваных і электронных СМІ, у тым ліку і на магчымую публікацыю ў альманаху «Літаратурная Гомельшчына» ці ў міжнародным альманаху «Літара», у іншых выданнях, выпушчаных па выніках конкурсу. Пры гэтым за аўтарам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на надрукаваныя творы.
Вынікі конкурсу будуць змешчаны не пазней чым 30 студзеня 2021 года на сайце арганізатара конкурсу і яго партнёраў, а таксама абвешчаны ў СМІ.
Міра ІЎКОВІЧ
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.