Вы тут

Паэтычны вечар у гонар Сальвадора Далі пройдзе ў Мінску


Паэтычны вечар «Гадзіннік сцякае са стала», прысвечаны іспанскаму генію сюррэалізму Сальвадору Далі, пройдзе 12 лістапада ў 18.30 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, паведамляе БЕЛТА.


Сустрэчу правядзе журналістка і паэтка Тамара Вяцкая. Госці пачуюць вершы ў асяроддзі работ знакамітага майстра, будуць піць каву і гутарыць адзін з адным. Для тых, хто хоча не толькі паслухаць, але і прачытаць свае творы, арганізатары просяць звязацца з каардынатарам сустрэчы Тамарай Вяцскай (fb.me/toma.ivanova.33).

Мерапрыемства з’яўляецца часткай выставы «Сальвадор Далі. Тайнопіс». Экспазіцыя ўключае калекцыю з 61 арыгінальнага каляровага графічнага твора Далі з прыватных збораў і галерэй Еўропы і Амерыкі. Сабраны літаграфіі з серый «Кармэн» (8 абраных прац з унікальнага выдання 1968 года), «Прыгоды Алісы ў Краіне цудаў» (12 работ, 1969-1984), «Далініянскія коні» (18 работ, 1972-1983). Акрамя таго, будзе 20 ілюстрацый да аповесці Пэдра дэ Аларкона «Трохвуголка», якія выкананы ў тэхніцы ксілаграфіі ў 1958 годзе. Вянчае сход трыпціх «Трылогія любові» (1976).

Пабачыць шэдэўры графікі вялікага сюррэаліста можна да 20 снежня.

Прэв’ю: cameralabs.org

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Кватэры разыходзяцца як гарачыя піражкі. 2023 год можа стаць сапраўды рэкордным

Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.

Культура

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

«Сцежкі жыцця» Паўліны Мядзёлкі

Была ў Купалы... Купалінка.

Калейдаскоп

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Красоўкі і твідавы гарнітур — не пара

Якія прамашкі жанчын у адзенні выдаюць адсутнасць густу?

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?