Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыднi ў вас ёсць шанц стварыць трывалы падмурак для далейшых дасягненняў у працы i творчасцi. Поспех будзе грунтавацца на пунктуальнасцi i добрасумленнасцi. Не дазваляйце людзям манiпуляваць вамi, не iдзiце на бясконцыя кампрамiсы. У сераду асаблiва старанна кантралюйце свае эмоцыi i словы, не давайце волi раздражненню. У выхадныя варта дзейнiчаць па правiле «давярай, але правярай».


ЦЯЛЕЦ. Добра было б навучыцца чаму-небудзь новаму —  ад дакладных навук да псiхалогii цi хоць бы асвоiць рэцэпт прыгатавання незвычайнай стравы. У пачатку тыдня мэтай вашых намаганняў павiнны стаць дзелавыя праекты, даручэннi i кароткiя паездкi. У суботу будуць лёгка iсцi справы, звязаныя з будаўнiцтвам або рамонтам.

БЛIЗНЯТЫ. Тыдзень спрыяльны ў многiх адносiнах, пачынаюць рэалiзоўвацца вашы запаветныя планы i задумы. Сваю энергiю накiруйце на дасягненне гармонii. Вучыцеся слухаць, чуць i чытаць памiж радкоў. Атрымаеце iнфармацыю, якая дазваляе змянiць многае.

РАК. Надыходзiць час, спрыяльны для рашучых дзеянняў i важных перамен. У панядзелак пажадана пазбавiцца ад грузу дробных нявырашаных праблем. У сераду не прызначайце важных сустрэч. У канцы тыдня перад вамi адкрыюцца перспектывы i магчымасцi, якiя спрыяюць заваяванню новых вяршынь. У пятнiцу, пры неабходнасцi, можаце разлiчваць на падтрымку сяброў. У нядзелю паспрабуйце захоўваць раўнавагу i не раздражняцца.

ЛЕЎ. На гэтым тыднi можаце смела прыступаць да новай работы або выканання складанага задання, асаблiва калi гэта абяцае добры прыбытак. Не варта аднак нi з кiм дзялiцца сваiмi дзелавымi планамi. На рабоце старайцеся як мага менш трапляцца на вочы начальству, каб вас не загрузiлi дадатковымi абавязкамi. У астатнiм асаблiвых праблем не прадбачыцца. У выхадныя не паддавайцеся эмоцыям i не дазваляйце ўцягнуць сябе ў канфлiктную сiтуацыю.

ДЗЕВА. На гэтым тыднi не варта ператварацца ў пустэльнiка, кантактуйце з рознымi людзьмi, тым больш што вам варта часцей бываць на важных дзелавых нарадах i сустрэчах. У аўторак не пярэчце сваiм iнтуiтыўным жаданням. У сераду i чацвер вам пагражаюць спазненнi, крыху раней выходзьце з дому. У пятнiцу не трэба адстойваць сваю пазiцыю па дробязях, так вы можаце прапусцiць штосьцi больш iстотнае. У нядзелю вашы эмоцыi могуць выплюхнуцца цераз край i дарма. У сiтуацыi, якая склалася, крыкам нiчога не зменiш.

ШАЛI. На гэтым тыднi кар'ерныя памкненнi лепш прыпынiць, не спрабуйце штурмаваць новыя рубяжы, гэта наўрад цi будзе мець поспех. Гэты час лепш прысвяцiць адпачынку або заняцца любiмай справай. Панядзелак i аўторак паставяць перад выбарам, давядзецца выразна вызначыць сваю пазiцыю ў прафесiйнай сферы або ў асабiстым жыццi. У выхадныя прыслухайцеся да сяброўскай парады, яна будзе вельмi своечасовая.

СКАРПIЁН. Тыдзень абяцае стацца надзвычай актыўным i пазiтыўным. Можна будзе многае паспець зрабiць. Толькi не ўзводзьце сцяны памiж сабой i светам. Дзялiцеся патаемным з каханым чалавекам, ён на вашым боку. I ўдваiх вы пераадолее ўсе перашкоды. Будуць паспяховыя праекты, звязаныя з мастацтвам, юрыспрудэнцыяй i медыцынай. Калi маюцца сямейныя або рабочыя праблемы, спяшайцеся iх уладзiць, менавiта цяпер гэта пройдзе хутка i бязбольна. У выхадныя блiзкiя людзi могуць звярнуцца да вас па дапамогу. Паспрабуйце, па магчымасцi, iх не расчараваць.

СТРАЛЕЦ. Высвятляючы адносiны i адстойваючы свае правы i незалежнасць, набярыцеся цярпення i мудрасцi. Паглядзiце на сябе збоку i, магчыма, вы ўбачыце спосаб змянiць сiтуацыю на сваю карысць. Падрыхтуйце трывалы падмурак для будучых буйных праектаў. У выхадныя займiцеся, нарэшце, вырашэннем хатнiх праблем. Яны гэтага даўно чакаюць.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыднi можа ўзнiкнуць пачуццё настальгii, паспрабуйце не аддавацца нудоце i не лiчыць, што лепшае ззаду. Вас можа прыемна здзiвiць магчымасць зарабiць або памяняць работу на больш высокааплатную. Будзьце смялейшыя, нават у зносiнах з тымi, хто прычыняе вам непрыемнасцi, час адмовiцца ад сумненняў i няўпэўненасцi i смела прасоўвацца наперад да мэты. У чацвер лепш займацца звычайнымi справамi i не брацца за рэалiзацыю новых праектаў.

ВАДАЛIЎ. Час стаць больш сур'ёзнымi, бо менавiта зараз вырашаецца штосьцi важнае. Не адмаўляйцеся ад дадатковай работы, гэта шанц атрымаць павышэнне i прэмiю. У аўторак шмат цiкавага i прыемнага абяцаюць знаёмствы з новымi людзьмi i iх арыгiнальнымi iдэямi. Можаце разлiчваць на дапамогу сяброў. Важныя справы пажадана намячаць на чацвер, магчымыя перспектыўныя прапановы.

РЫБЫ. Тыдзень прынясе нябачаны прылiў энергii, асаблiва тым, хто i так не любiць сядзець на месцы. Аднак не варта занадта распыляцца i брацца за некалькi спраў адначасова. На рабоце верагодныя перамены да лепшага, з'явяцца новыя магчымасцi для прафесiйнага росту i ўмацавання матэрыяльнага дабрабыту. Пастарайцеся, каб ваша энергiчнасць не перайшла ў сляпую самаўпэўненасць, прыпадабняцца танку ў вырашэннi пытанняў, якiя патрабуюць некаторай дыпламатыi, усё ж не варта.

Прэв’ю: mixnews.lv

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.