Вы тут

Адкрыўся традыцыйны навагоднi выставачны праект «Музей ёлачных цацак»


У Нацыянальным гiстарычным музеi адкрыўся традыцыйны навагоднi выставачны праект «Музей ёлачных цацак». Тут дзецi i дарослыя могуць убачыць навагоднiя дэкарацыi з Еўропы, Азii, Аўстралii, Амерыкi, Афрыкi, аналагаў якiм няма нi ў адным еўрапейскiм музеi.


— Праект у сценах музея iснуе з 2014 года. Iдэя ўзнiкла падчас маiх вандровак па свеце, у якiх я зацiкавiўся ёлачнымi цацкамi i пачаў iх калекцыянаваць. Спачатку яны зберагалiся ў мяне дома, а потым узнiкла думка: можна арганiзаваць такi вось «Музей ёлачных цацак». Зрабiлi першую выстаўку. Яна адразу выклiкала вялiкую цiкавасць з боку наведвальнiкаў, таму вырашылi паўтараць яе штогод, — дзелiцца калекцыянер i арганiзатар выстаўкi Андрэй Бягун. — А пасля з'явiлася жаданне арганiзаваць вытворчасць ёлачных цацак, бо людзi хацелi набыць нешта сваё, беларускае. Так маё хобi ператварылася ў справу жыцця. Я з цеплынёй успамiнаю ёлачныя цацкi з майго дзяцiнства, якiя былi ў бабулi. I, вядома, кожная цацка з калекцыi мне таксама дарагая, бо за ёй — гiсторыi i дарагiя ўспамiны. Кожны раз, калi некуды прыязджаю, iмкнуся знайсцi экспанаты, якiмi змагу папоўнiць i разнастаiць калекцыю.

Кожны год «Музей ёлачных цацак» абнаўляе свае фонды, што дазваляе кожны раз наведваць выстаўку нiбы ўпершыню. Завiтаўшы сюды, дзiця трапiць у чароўную казку, а дарослы — вернецца ў далёкае дзяцiнства. Экспазiцыя расказвае аб гiсторыi вытворчасцi шкляных шароў i iншых упрыгажэнняў з сярэдзiны XIX стагоддзя да нашых дзён i знаёмiць з традыцыямi навагоднiх свят такiх экзатычных краiн, як Конга, Перу, Iнданезiя, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя i многiх iншых.

Праект рэалiзуецца сумесна з фабрыкай ёлачных цацак «ГРАЙ» («Ганарыся Рэчамi АЙчыны!»). Сёння тут прапануюць вялiкi асартымент вырабаў. Ёсць, напрыклад, цацкi з дрэва, што i танна, i экалагiчна, з полiкерамiкi, шкляныя шары з барэльефам. Выбар на любы густ, але галоўнае, з акцэнтам на нашы традыцыi. Наведвальнiкi музея змогуць даведацца пра ўсе сакрэты вытворчасцi ёлачных цацак на адзiнай у Беларусi спецыялiзаванай фабрыцы, а таксама пад кiраўнiцтвам мастакоў прадпрыемства прайсцi адукацыйныя майстар-класы па вырабе навагоднiх аздабленняў, i не толькi.

Самыя маленькiя госцi выстаўкi ўбачаць мiнiяцюрны iнтэрактыўны калядны гарадок. Можна завiтаць i ў фiрменную краму фабрыкi «ГРАЙ», а там набыць святочную прадукцыю па фабрычных цэнах. Кошт квiткоў i расклад работы ўдакладняйце ў музеi.

Перакананы, што наведванне выстаўкi стане запамiнальным святам для дзяцей i дарослых напярэдаднi Новага года.

Алена ДРАПКО

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Прадчуванне зiмовых цудаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.